Има Иро - написанные рецензии

Рецензия на «Чувство Света, Радости и Любви» (Валерий Ясень)

Ой, у меня прямо ассоциация с фильмом "Патерсон". Я такая бесстрастная Патерсон сижу за рулём автобуса и слышу, как вы кому-то эту историю рассказываете, с такой присказкой: "эти бабы уже совсем с ума посходили".
Меня несколько лет назад занимали подобные истории, на сегодня вообще нет, нисколечки. Меня больше интересует скоростная перебежка спиной вперёд на льду.
А если всё-таки критической рецензии хотите, то всё физиологически-целомудренно выглядит и нечего вам бояться, абсолютно. Я думаю, оно так и есть, а не только так выглядит.
Знаете что, давно хотела вас спросить, когда уже здесь наконец появится ваша жена, и чем таким она собирается меня удивить.)))
Но вот как-то так и не спросила.

Има Иро   15.12.2019 00:47     Заявить о нарушении
Спасибо!
_______
Вряд ли она появится здесь. Кстати вчера не выдержал, показал, и она читала это почти одновременно с вами. Хотел предложить ей написать собственную версию происходящего, но вряд ли она послушает. Это было первое, что она читала из моей писанины. Всё лучше оставить, как есть.

Валерий Ясень   15.12.2019 16:32   Заявить о нарушении
Рецензия на «Последний гений серебряного века» (Воловой Геннадий)

В чём секрет этого произведения? Во взгляде женщины на войну? Пожилые часто становятся циничными и бесстыдными людьми.
Иногда я думаю, что жизнь после достижения возраста Христа - жестокое, тяжкое испытание.
Хороший (идеальный) человек должен умирать молодым, наверное.
Я бы прочла продолжение, если оно существует!

Има Иро   30.09.2019 00:40     Заявить о нарушении
Можете не отвечать, конечно.

Има Иро   15.12.2019 00:49   Заявить о нарушении
Рецензия на «Хата - на бел» (Валерий Ясень)

О! Вітаю ў клюбе хаацічаскіх адмарозкаў.
У мяне некалькі год таму муж прысніў нейкі дзівачны сон, таму мы вымушаныя былі ехаць у лістападзе па першым снезе на могілкі ўсіх ягоных продкаў. Якіх у яго дахалеры па ўсёй вобласці.
Мы двое содняў сумленна мясілі ўтраёх гэтую снегавую кашу па закінутых вёсках, хутарах і цвінтарах, пазамярзалі да костак, а майму дзіцяці нейкая дзікаватая котка амаль не выдрала вока.
Машына ў мяне да такой ступені дзівачная і старая, што ўсе мае знаёмыя ўвогуле не разумеюць, чаму і як я рызыкую на ёй ежджаць, але я рызыкую, бо да мяне ў снах прыходзіць адзін чалавек і расказвае, што трэба наладзіць, замяніць, ці на што звярнуць увагу.
Але распавядаць пра гэта я не наважылася, толькі вам па сакрэту.
Шчаслівай будоўлі.
Кашмар.

Има Иро   30.09.2019 00:28     Заявить о нарушении
Дзякуй!
Вельмі прыемна, першы водгук!
За клюб дзякуй! :)
________________
А мне сёньня сьніўся чалавек. Папрасіў падпісацца ў нейкай паперцы. Казаў, - заўтра прыйду. - То быў сьмяротны прысуд. Мне не хацелася вось так проста каб усё адбылося - “заўтра прыйду за табой.” І што, сядзі, чакай яго? Ага, зараз! Стаў шукаць дзе схавацца. Першая думка была пра хату... :) Ужо ня ведаю што і думаць. :) Дарэчы, быў то афіцэр вэрмахту.

Два дні апошніх правёў на хаце. Гляджу па баках, пад ногі, у неба. Ахутвае ветрык, пахі, гукі. Пэўныя адчуваньні, пачуцьці. Куды не глянь, на чым не спыні позірк, думку, - аб гэтым напісаў, і аб гэтым напісаў. Усё было занатавана як ёсьць, нічога не прапусьціў. Ранкам сёньня зноў атрутнае ліхтарнае сьвятло, боты... :) І гэта ўсё занатавана. Запісаў цалкам сваю рэчаіснасьць, у якой жыву. Дарэчы і тыя могілкі існуюць і там дзе апісана. Але самому наведаць іх не давялося.

Валерий Ясень   30.09.2019 08:11   Заявить о нарушении
Смяюся.)))
Я адначасова з чытаннем вас сёння ўначы спрачалася ў сеціве з дзядзькай фольксдойчэ з нагоды Regiment Brandenburg-800.
Ён сёння сам сабе смяротны прыгавор падпісаў.
Тут адное з двух: альбо вы шпіёнілі, альбо вы чуллівыя. Шпіёніць вам няма калі, відавочна, значыцца чуллівыя.

Цюльпаны пасадзілі? Не? Садзіце, пара.

Има Иро   30.09.2019 21:46   Заявить о нарушении
Падобныя сны калі сьніць жонка, як я сасьніў, стоадсоткава нешта з дзецьмі будзе. Праз дзень, два дзеці хварэюць. У мяне інакш. Учора пад вечар расшалопаў што да чаго. Бо забыўся, што сёньня ў нейкай ступені ў нас на працы лёсавырашальны дзень. Гэта не мяне асабіста тычыцца, а ўсіх нас. Я забыўся, а падсьвядомасьць у шапку ня сьпіць, нагадвае. Дарэчы раніца яшчэ, сяджу ў канторы, пакуль нічога не адбылося кепскага.

Ня тое каб нехта падглядваў нешта ў кагосьці. На нейкім узроўні ўсе з усім мае сталую сувязь праз адзіны Выток. Тое што мы бачым і разумеем залежыць ад настройкі сьвядомасьці, нібы як прымач на валну настроіць. Да таго ж і наш творчы розум можа размаляваць убачанае да стану непазнавальнасьці.

Зараз увага! Самае галоўнае. Не напісаць аб гэтым я ня мог. Сам зараз ірву бакі ад сьмеху, ды з іншага боку не перастаю зьдзіўляцца. :) Ну, не можа гэты быць усё супадзеньнямі. Дакладна, гэта тэма дзеля асобнай кнігі.
Забіў у пошук вашую гэтую тэму спрэчкі, нават цяжка і вымавіць. Ня мог я не забіць. Разумееце? Цікава ж, і тэма мне не знаёмая. Чытаць па ангельску ўжо развучыўся, разглядаў выявы. Фоткі ж заўсёды важней за тэкст. І што я бачу? Ня ведаю як мае эмоцыі выразіць. Больш гляджу, больш асэнсоўваю, больш супярэчнасьцей у галаве. І сьмех і грэх. Як дзьве кроплі вады. Нос, вочы, скулы, форма твару, погляд, вусны. Падабенства дзіўнае. Наўпрост шок. Мой цяперашні начальнік у маладосьці шэф РСХА 1940р. Зараз яшчэ пагляджу, можа памыляюся.

Яшчэ ў большым шоку, як прыгадаў выпадак. Колькі гадоў таму прыйшоў нешта ў яго прасіць. За словам у кішэнь ня лезе, такі ён па жыцьці. Мне адразу прыпомніў маю колішнюю спробу звольніцца. Кажа літаральна: “Спроба звольніцца – здрада Рэйху. Ты мне ня сябра.” І адмовіў. Ну дзе тут супадзеньні ?! :) Зараз па ўнутранай пошце калегам адпраўлю. Не магу ж не адправіць. Прычым без намёкаў, хай самі вырашаюць на каго падобны. Яшчэ з дуру ўчора ўвечары распавёў калегам пра сон. Пасьмяемся. А да яго самога дойдзе, мне дакладна канюк. Вось і сон тады спраўдзіцца. :)

Трэба скончваць, а то зараз яшчэ атрымаецца дваццаць тысячаў.
Я пас, пайшоў цюльпаны садзіць.
______________
Да пабачэньня!

Валерий Ясень   01.10.2019 08:47   Заявить о нарушении
Рецензия на «Эрэц Iзраэль - на бел» (Валерий Ясень)

Ну пачці. Амаль тое. Пішыце, каліласка, я пачытаю.

Има Иро   18.07.2019 21:55     Заявить о нарушении
Вітаю калегаў, хто жывы тут застаўся яшчэ!

Можна сьмела ўжо казаць.
Дапрацаваў і адрэдагаваў у першы праход.
Атрымалася зрэшты звыш дваццаці двух тысячаў.
Дадаткова патрэбна глядзець, бо паўторы былі, лепш бы іх скасаваць.

Валерий Ясень   19.09.2019 16:39   Заявить о нарушении
Ого, працаздольненька. Дасцё пачытаць жывому крытыку? (гэта значыць мне)

Има Иро   20.09.2019 21:40   Заявить о нарушении
Каб такое пісаць, трэба быць напалову вар’ятам.
Грамадзтва жыве ў сваім паралельным сьвеце, я ў сваім.
На імгненьне дастаткова перасячы мяжу і здаецца там за сьпіной ужо нічога ня мае сэнсу, як і на пераде.
Кропка пастаўлена. Нібы ліст напісаў сябе будучаму, менавіта так і трэба ўспрымаць гэат усё. Ды з гумарам.
Крыху вытрымаць паўзу, хай паглядзе на гэта Я заўтрашні.
Абавязкова і вы пабачыце. Апошнія заўвагі потым я прыбяру.
І так кожным разам.

Валерий Ясень   23.09.2019 17:36   Заявить о нарушении
Паспрачаюся.
Я спакойна стаўлюся да ўсялякага творчага свербу.
Напрыканцы, паэт (ці там пісьменнік, не важна) ніякай улады не скраў і не ўзурпіраваў, як кажа Бутусаў.
Улада творчасці і прадбачання (лішніх ведаў) дадзеная звыш, простатак, без разбору. Дадзена, дык валодай і карыстайся. Нават калі нікому іншаму не патрэбна і не цікава, простатак.
Праз гэта няма чаго вінаваціць сябе ці абурацца на некага.
Бутусаў кажа, "недовольство" гэта хвароба і ступень яе мы можам кантраляваць.
Я прыслухоўваюся да яго з дзяцінства, Валеры Яваравіч, гэта дзівачная сувязь спрашчае мне жыццё. Ён заўсёды дае патрэбныя адказы, а я вось сёння падзялюся з вамі. Радасцю, пэўна.

Има Иро   24.09.2019 16:51   Заявить о нарушении
Крыху адпачыў. Яшчэ раз ад пачатку прагледзеў увесь тэкст.
Шмат яшчэ ўсяго выправіў, у тым ліку некалькі знайшоў некранутых абзацаў з памылкамі. Здаецца на гэты раз няма чаго дадаць. Сяньня бліжэй да вечара планую паказваць.

Валерий Ясень   26.09.2019 10:45   Заявить о нарушении
Дзякуй за вашыя навіны!

Валерий Ясень   26.09.2019 10:49   Заявить о нарушении
Рецензия на «Цяжкiя днi» (Валерий Ясень)

Цяжкавата. Але, не паддавайцеся. Ведаеце што? Па-беларуску "потрепать по холке" будзе "даць дыхту". Але, сяброўская гэта дзея ці варожая - незразумела.)

Има Иро   15.07.2019 21:38     Заявить о нарушении
Крыху пачысьціў маю старонку, папрыбіраў некаторыя тэксты. Гэты ацалеў.
Проўду кажучы, шмат гадоў разам, найлепшыя прыяцелі, іншага і ўявіць сабе не магу. Ні жонку ні сабака. :)

Валерий Ясень   18.07.2019 08:21   Заявить о нарушении
Дзякуй богу, гэта добра.

Има Иро   18.07.2019 21:56   Заявить о нарушении
Рецензия на «Стэрэатыпы. Байки старога Даминика на белорусском» (Вячеслав Старжинский)

А мяне надысь мінскі таксіст падмануў на нармальную такую суму. Уяўляеце, мяне падмануў, а малога майго не. Малы ўсеўся ў аўто і адразу кажа падазрона: а што гэта за белая штуковіна на шкле?
Той бла-бла, хі-хі, падаткі адразу адсочваюць.
Крыўдна дагэтуль, ну.
Ежджалі мы ў Лебядзіны па адрэналіны.)))

Цікава пішаце, але я таксама параіла б падзяліць на карацейшыя, асобныя главы.
Так больш спадручна чытаць, вяртаючыся, і стылістыка можа быць розная. Ну і рэцэнзій больш назбіраеце.

Има Иро   28.02.2019 23:33     Заявить о нарушении
Шчырае вам дзякуй за заўвагі. Але што там у вас пра таксіста? Спачатку добра не зразумеў, а потым дайшло. Ці ж у таксістах справа? Гэта з дзяцінства ў нас сядзіць стэрэатып, што доктар добры, а міліцыянт злы. Усе мы - альбо людзі, альбо не.Як раз пра гэта і пішу ў главе пра дабро і зло.
Быў у мяне ў працы такі выпадак. Не захацеў чалавек мне заплаціць аж два рублі:лічыў замнога. Я і кажу - то і не плаці, але не думай што ты не крадзеш у мяне,заплаціш неўзабаве ў тры разы больш.
- А што ты мне зробіш ?- пытаецца
- Нічога я табе рабіць не буду, але заплаціш.
Зарагатаў той пасажыр, ляснуў дзверкай і пайшоў задавалёны, што таксіста ашукаў.
Пайшоў і не заўважыў, што пакінуў у таксі бутэльку гарэлкі, якая каштуе каля шасці рублёў.
Будзе час і жаданне - перачытайце ўважліва главу пра дабро і зло. Гэта галоўнае, што хочацца данесці да людзей. Так усё проста.
З павагаю Вячаслаў

Вячеслав Старжинский   01.03.2019 11:29   Заявить о нарушении
У маім выпадку, Вячаслаў, гутарка йшла не пра два рублі і не пра шэсць, а нават не пра дваццаць шэсць, (але яшчэ не пра шэсцьдзесят) але я заплаціла. Ён мне тады яшчэ параіў нумар іншага таксі, у іх кажа, скідка, абратна за восем даедзеце.)))
Жартаўнік, ну.
А вось у вас запыталіся пра "апошнюю рубашку", але вы не аддалі. Тая бутэлька, Вячаслаў, і была тою рубашкай. Вы павінны былі яе аддаць.
Бачыце, як па-рознаму мы з вамі ўспрымаем дабро і зло. А ці ёсць у вашай матрыцы месца для цудаў? У звычайнай праграме няма.
Мой малы гуляе зараз у кампутарную гульню і не можа прайсці аднаго складанага ўзроўня. Ён штораз выдаляе гульню, потым пачынае яе ізноў і ізноў.
Ён верыць, што магчыма, сістэма забудзецца на гэты ўзровень і нейкім чынам прапусціць яго.
Чалавек верыць у цуд.

Има Иро   01.03.2019 16:56   Заявить о нарушении
Вельмі,вельмі,добра,што прачыталі яшчэ раз.
Аддаў я тую бутэльку. Але не таму хаму,а наступнаму пасажыру,які яе знайшоў у сябе пад нагамі. А той пабрэзгаваў і выставіў яе каля сметніка.
Вось вам і цуд. Для тога небаракі, які яе там знайшоў потым. Можа яна яму жыцце выратавала? Ці наадварот? Хто ведае?
Дарога,скрыжаванні...
З павагаю Вячаслаў

Вячеслав Старжинский   01.03.2019 18:28   Заявить о нарушении
Дзякуй за бяседзь, пішыце яшчэ.

Има Иро   01.03.2019 21:08   Заявить о нарушении
Рецензия на «Змеябойца» (Нероли Ултарика)

Спраўджана на дзіцяці, вельмі спадабалася. Толькі пра Гервася сказаў: ану яго, гэтага дзядзьку. Ненавідзімка і перац з імберцам - смяяліся разам.)))
Дзякуй!
Чытала яшчэ малому пра Дзеву і Змея, то слухаў пільна-пільна і яшчэ папрасіў. Прачытала з Сястры-цемры пра бочку з казуркамі, і панеслася: а яшчэ, а далей? А далей няма як пакуль, бо жахліва. То палез сам у манітор.)))

Са святам! Подпіс: чытачы і заўзятары.

Има Иро   21.02.2019 00:58     Заявить о нарушении
Дзякуй!
То ў Школцы было заданейка - казку напісаць.
Пакуль пісала, сама ржала як конь, бо самапародыя. Тое, што хацеў сказаць аўтар у "Мроях" і не змог))) Халера, з Мроямі б'юся насмерць - напішу-перачытаю - не тое, не так, перарабіць! Ай. Буду біцца далей.

Нероли Ултарика   21.02.2019 08:37   Заявить о нарушении
Са Святам!
Пайду віншаваць супрацоўніц:)

Нероли Ултарика   21.02.2019 08:48   Заявить о нарушении
Рецензия на «Калядоушчык» (Нероли Ултарика)

О! Мілата, я лічу, мімішная.)))
Са святамі надыходзячымі, добры чалавек.
Найлепшага натхнення і шчаслівага Раства.

Има Иро   24.12.2018 02:05     Заявить о нарушении
Дзякуй!
З надыходзячымі:)

У "Пісьменнікаў" калядныя гісторыі атрымаліся шыкоўныя, шкада, у сеціве не выкладваюць (дарма, ой, дарма)

Нероли Ултарика   24.12.2018 10:09   Заявить о нарушении
Рецензия на «Кiбермонстры» (Валерий Ясень)

Валеры Яваравіч, монстар-кібар, вы Віцю пачыталі? Нічога не нагадвае?
Што адбываецца, цікава.

Има Иро   19.11.2018 00:52     Заявить о нарушении
Дзень добры!

На жаль не чытаў, спампаваў, але не чытаў. Нейкі зараз такі стан унутраны, ці пэрыяд такі, што не чытаецца, не пішацца. Ніякім чынам не заходзіць зараз чытво аніякае. :) :) Адчыніў PDF, праз пошук знайшоў “некалькіх” монстраў. :)

А так увогуле скажу. Прастора вакол нас запоўнена да адказу мыслевобразамі, якія створаны чалавецтвам на працягу тысячагодзьдзяў. Дастаткова толькі настроіць прымач на хвалю і дынамік амаль узарвецца тлумам любой тэматыки. Я намагаюся зазірнуць за тлум, за словы, за форму. Зрэшты зараз я нібыта на сваёй хвалі. :) :)

Валерий Ясень   19.11.2018 13:59   Заявить о нарушении
Э. Трэба прымусіць сябе гэта прачытаць. Я прымусіла.
Але, гэта дзіўнае чытво.
Асабліва дзіўнае пасля пачытання вашых твораў. Ага.

Има Иро   20.11.2018 10:13   Заявить о нарушении
Яшчэ чытыаю. Скончу, нешта напішу.

Валерий Ясень   25.11.2018 09:08   Заявить о нарушении
Напішыце, калі ласка, бо я асабіста ў цалкавітай разгубленасці.

Има Иро   25.11.2018 18:37   Заявить о нарушении
Твор шматслойны ў пляне шматлікіх незалежных аналёгіяў, сэнсаў на кожным структурным узроўні пачынаючы ад імён, дробных сцэн, заканчваючы агульным сюжэтам і ідэяй. Па ходу запісваў думкі, спачатку больш павярхоўныя, потым пад канец больш грунтоўныя. Толькі крыху прычасаў, таму наступнае можа выглядаць крыху сумбурна.

Аўтар ночы безумоўна чалавек таленавіты, адукаваны, у якога варта вучыцца, пераймаць майстэрства. Уражвае эрудыцыя, шырокі кругагляд. Я дык побач сябе адчуваю як дыназаўр недзе з сярэдзіны папярэдняга стагодзьдзя. :) Усё тут добра з пачуцьцём гумару, але прысутнічае і самаіронія. Гэта паказчыкі здаровай псыхікі. Першы вялікі твор, які прачытаў у яго. Чытво зацягвае, з эфэктам прысутнасьці, што тлумачыцца шматлікімі дэталямі, маштабнасьцю і пэўным рытмам вытрыманым на працягу ўсяго твору. Толькі аднойчы ўдалося прадказаць што будзе далей. Было адчуваньне, што галоўны герой – чалавек свой дашчэнту. На мой погляд зроблена цалкам прафэсійна. Але ёсьць некаторыя тэхнічныя недакладнасьці (дзе можна паспрачацца), увогуле аднак якія твор не псуюць.

Спынюся толькі на адным моманце. Гэта бадай не тое што загана, гэта больш мая асабістая рэфлексія як чытача. Бо можа так і было задумана аўтарам. Галоўны герой вельмі адукаваны, добра ведае літаратуру розных эпох, з галавы можа дэклямаваць выняткі. Але ён забыўся (я ў гэтым перакананы) што рабілі на франтах другой сусьветнай як ратавалі жыцьці параненых зусім без лекаў. Шукаць што трэба было галоўнаму герою перш за ўсё ва ўмовах галечы і нястачы, і тое што рэальна было хутка знайсьці без вялікіх высілкаў – соль, звычайная кухонная соль. Як лекар, вы зразумелі. Тьху, тьху не меў я асабіста справы з сур’ёзнымі траўмамі, але невялікія гнойныя раны сьцьвярджаю гояцца на раз. Шкада сабулю, загінула недарэчна.

Што тычыцца нейкага зьнешняга падабенства абставін з тым што мы тут усе пісалі напярэдадні. Па-першае, адна культура, адна краіна, адно пакаленьне. Многія выхаваны на адных і тых жа каштоўнасьцях, кнігах, музыцы і г.д. Хто ж не вандраваў з нас? Вось рэзаніруем, так бы мовіць. :) На мой погляд нічога звышнатуральнага.

Сабулю сваю сустрэў ён праз год як выдумаў (рэзананс і тут). Мая ж сапраўдная сабуля таксама прыехала з Гурскага - камячок у скрынцы. Але нораў не такі лагодны – чужога і на крок не падпусьціць, сама ж баязьліўка. Сьвядомасьць хутчэй нагадвае малое дзіця чым цынічную цётку бальзакаўскага ўзросту. :) Грушаўка мне таксама знаёма, па супадзеньні як раз гэтым летам ляжаў там у лякарні мо тыдзень. Таксама па супадзеньні і з паўднёвым напрамкам пазнаёміўся ўлетку. Але сьметнік так блізка мне не знаёмы. :) Цікава, што і Віталь Сазановіч свайго маньяка зьмясьціў амаль у мяне пад вокнамі, у суседнім доме. :) Супадзеньні ў жыцьці мы разумеем канечне не выпадковы. Але сэнс ім ужо мы самі надаем, ці не надаем, калі не хочам – ну ёсьць і ёсьць. Знакава, што падзеі аповеду разгортваюцца такой жа парой году, як і зараз – кастрычнік, каля нуля.

Асабіста я ўспрымаю гэты твор як творчасьць. Нехта мог успрыняць як пасланьне, прароцтва ператварыўшы ўсё ў культ, што можа ў будучым спрычыніць Ноч2, Ноч3 і г.д. :) Галоўнае адрозьненьне ў тым што я наўрад ці б змог зрабіць нешта падобнае такога маштабу. Бо гэта ж нада самому ўжыцца ў прыдуманыя падзеі, вобразы, доўгі час жыць гэтымі фантазіямі разьвіваючы сюжэт. А я наадварот пазьбягаю такога, намагаюся жыць рэальнасьцю. У мяне апошнім часам чым даўжэйшы тэкст, тым больш з жыцьця. Дзядзька Брыль пісаў у такім стылі. Можа толькі ў мяне абразкі якія навеяныя снамі і крыху дадуманыя. Зараз так, потым у будучыне як станецца невядома, тады і пабачым. У каторы раз дзякую лёсу, што няма мне патрэбы пісьменьніцтвам зарабляць на кавалак хлеба, :) не трэба шукаць сьціжмы прыхільнікаў. :)

Рэчаіснасьць і без прыдумак вельмі цікавая штука, вастрыня бывае зашкальвае і зьбегчы не атрымаецца зачыніўшы кнігу, самому трэба шукаць выйсьце. Пра нашыя з маёй “Гердай” прыгоды можа як-небудзь распавяду. Некалькі разоў магла б сканаць у мяне на руках. Бог з машыны ўсё ж сапраўды існуе, гэта толькі ў пісьменьнікаў не прынята ўжываць такі прыём. Азірнуцца назад, на маё жыцьцё ў апошнія гады, дык нібы прачытаў прыгодніцкую кнігу, прадбачыць ніколі б такога не мог. А з іншага боку можа нічога такога неверагоднага.

Што да вобразаў і антуражу. Аўтар здаецца кпіць з нашай рэчаіснасьці і ня толькі з уладаў, СМІ, але і з чалавечых хібаў, кшталту інтэрнэт-залежнасьці, псэўда ЗЛЖ, псэўда духоўнасьць, забабоны і г.д. Няма дакладных пазнавальных вобразаў, але драбніцы прыкмет раскіданыя паўсюль як пазлы. Цар Гары канечне Саша, Дразды, гратэскныя парады, аракул, вычварэнская справядлівасьць, прэдседацелі, Валовічы і г.д. Дарэчы амаль энцыкляпэдыя па ўсіх мэханізмах і формах улады. :)

Шмат постацяў апісана, якія ўспрымаюць не рэальнасьць, а сваё ўяўленьне аб рэальнасьці (ня без дапамогі Аракула) – усё як у жыцьці. Тыя хто рэалісты, дык жывёльнымі інстынктамі жывуць, гэта і зразумела, бо вакол не курорт. Абставіны і падзеі можна выдумаць, але шараговыя пэрсанажы магчыма сьпісаны з рэальных прататыпаў, якіх кожны чытач можа пабачыць навокал, а нехта можа і на сябе зірне з іншага боку. Не трэба канечне забывацца, што разважаньні і настрой аўтара трансьлююцца праз вусны і паводзіны некаторых герояў, у тым ліку і праз сабулю і Самюэля. І разважаньні тыя годныя - праблематыка маральнага выбару, пошукі рацыянальнага тлумачэньня навакольнага сьвету, тэма дабра і зла, сэнсу жыцьця, лёсу чалавека, сэнсу пакутаў і г.д. Адвечныя пошукі чалавека, падняўшагася над страўнікам. Цікавыя разважаньні пра час, але тэма гэта вельмі папулярная ў літаратуры, філязофіі.

Наступныя пытаньні маглі выклікаць агульныя падзеі сюжэту. Ці можа нешта такое глябальнае сапраўды здарыцца з плянэтай? Ці нада да гэтага рыхтавацца загадзя? І сапраўды на працягу стагодзьдзяў мы чуем прароцтва за прароцтвам з розных крыніц, з розных бакоў пра канцы сьвятла, страшныя суды і г.д. Карані трэба шукаць у хрысьціянстве ў новазапаветным Апакаліпсісе. Як лічаць адмыслоўцы яго з’яўленьне вельмі сумнеўнае, бо па сваім стылі ніяк не ўпісваецца ў стылістыку іншых разьдзелаў старажытнага твору.

Нехта мудры казаў – “калі хібу можна пафіксіць, не трэба аб гэтым турбавацца, а калі пафіксіць хібу не выпадае, турбавацца аб тым няма сэнсу.” Цалкам згодны. Будзе праблема, будзем рашаць, а пакуль хвост пісталетам і наперад. Я так лічу. :)

Сьвінарылыя канечне гэта “Дзікае паляваньне” Караткевіча.

Усё вышэй пісанае – гэта павярхоўныя рэчы датычныя асобных фрагмэнтаў.

У чым агульная глыбінная квінтэсэнцыя твору?

Чалавек задаволіў свае першапачатковыя патрэбы на неабходным узроўні, але ўсё ж унутрана няма задаволенасьці. І патрэба гэтая больш высокага ўзроўню, чым ежа, цяпло, бясьпека, гэта – каханьне. Бязьхітрасная мэта вядзе героя наперад праз страту і ежы і даху і бясьпекі, але ўсё неабходнае ў неабходнай колькасьці з’яўляецца нібы само сабой, нібы хто нябачны аказвае дапамогу. Чаму? Таму што яго мэта прастая і шчырая і жаданьні не супярэчаць нікому іншаму. Яшчэ і таму што ён не адмаўляецца ад мэты ідучы праз пакуты, абмінаючы спакусы.

Працяглы паход з вечнай ночы, з цемры да сьвятла, да вечнага ранку – таксама вобраз, вобраз духоўнага шляху душы. Магчыма агульны сюжэт і быў задуманы як новае прачытаньне той біблейскай прытчы пра Ёва.

Той дзед-каўбой – гэта вобразнае адлюстраваньне вышэйшага Я чалавечай душы, вышэйшага асьпекта нас саміх, тое што звычайна клічуць інтуіцыяй, анёл-храніцель. Яно ўсё ведае, усё разумее. Хоць у тэксьце паўстае зьнячэўку як бог з машыны. Дзед кожнаму спрыяў толькі на ўзроўні наяўнага разьвіцьця індывіда, ды і тое больш напрамак паказваў чым адорваў усім неабходным. Каму нерат, каму порах, каму перадатчык, а каму човен да Вечнага Ранку. Прымаць рашэньне як скарыстаць атрыманае будзе ўжо сам чалавек, бо мае свабоду выбара, свабоду волі.

Безумоўна такія тэмы і пытаньні, жаданьне пісаць аб гэтым, шмат што кажа пра самаго аўтара.

Можа было б пабачыць яшчэ шмат сэнсаў, аналёгіяў, спынюся на гэтым.

Валерий Ясень   01.12.2018 16:53   Заявить о нарушении
А чаму вы не выклалі на старонку? Крытыка гэта таксама праца, годная праца, паказчык розуму. У фэйсбук трэба таксама, напэўна. Толькі трошкі перапрацаваць, каб было для ўсіх.
Спадзяюся, было цікавае, займальнае чытво.
Я аніяк думкі не пазбіраю на гэты конт, а ўвогуле шмат чаго не зразумела, а намагаюся зразумець.
Ён хоча, каб зразумелі, ён прасіў каментаваць. А я не магу, ну.
Дзякую за спробу дапамагчы, бо тое што я не зразумела ўвогуле, гэта "цар гары".
І Валовічы, бо я недакладна ведаю гісторыю, але, амаль зусім не ведаю.
Нельга так пісаць, разумееце. Нейкімі цьмянымі згадкамі. Злая на яго.)))

Има Иро   02.12.2018 10:17   Заявить о нарушении
Наша Ніва не працуе.

Има Иро   02.12.2018 10:49   Заявить о нарушении
Вельмі рады, калі нешта з таго вам дапамагло.

Адчуў, дакладна адчуў, што нада зайсьці на прозу. Такое бывае часта, гэта нармальна, і ня толькі ў мяне такое бывае. Гэта голас “з арбіты” таго самага асьпекта нас саміх. А чаму так не ва ўсіх і не заўсёды чуюць сваё вышэйшае Я? Таму што галава часта забіта ўсялякім хламам. Мне здаецца аўтар наўмысна пазьбягае прамых аналёгіяў з канкрэтнымі вобразамі, падзеямі. Гэта каб выбіць глебу з пад ног, каб розум чытача не чапляўся за дэкарацыі, якія мяняюцца вельмі часта (таксама як і ў сапраўдным жыцьці). Мне здаецца гэта такі ход каб прыцягнуць больш увагу да галоўнага ў творы (але і ў жыцьці). Пад канец чытва, калі ўжо адолела стома ад шматлікіх падрабязнасьцяў і пошукаў тлумачэньняў, нада проста лёгка ўсё адпусьціць, прыняць як ёсьць, як гэта лёгка зрабіў галоўны герой са сваімі стратамі. Вось тады і ўспрымаецца ўсё вакол, увесь антураж як яно ёсьць – не больш чым часовыя дэкарацыі. Дэкарацыі на тле галоўнага, вечнага, таго стрыжаня, вакол якога ўсё і пабудавана, таго што страціць немагчыма, калі канечне гэта ўсвядомеў. Таму і я сябе не надта цешу рэклямай самога сябе, як гэта робяць многія ў сеціве. Бо гэта ўсё таксама дэкарацыі, зачэпкі для розуму, глеба для эгаізму і г.д.

Валерий Ясень   02.12.2018 11:19   Заявить о нарушении
Паляванне і свінні не выходзіць з галавы, але хіба выходзіць вершам. ))) Дзякуй вам.
Наконт соцсетак я ўжо казала Неролі - як пачынаеш працу, нельга знішчыць ці замкнуць ці адмовіцца, усё. Гэта паражэнства інакш.
Не надта хацела казаць, але была ў мяне хвіліна цяжкага адчаю, калі я кляцьбою, ахвяраю зараклася калі-небудзь стварыць старонку соцсеткі. Глупства і смех можа, але ну важна і цвёрда для мяне.
Але прыкладу не падаю - я шмат чаго пазбаўленая і страты маю.
Поспехаў і натхненняў.

Има Иро   02.12.2018 12:59   Заявить о нарушении
Хто яго ведае, можа і так.

Валерий Ясень   04.12.2018 07:29   Заявить о нарушении