Рецензия на «У пустках» (Валерий Ясень)

Успамінаецца лёзунг сайта хуткай дапамогі: "Дачник! А позаботился ли ты о санитарной эвакуации?"
Я за мяжу з сабою важу торбу медыкаментаў і прыстасаванняў, якою ганарылася б маленькая рэанімацыя дробнай раённай бальнічкі.)))
Вам трэба мець скрыню на хаце, каб былі хаця б абязбольваючыя, актывіраваны вугаль, перакіс вадароду, банеацын, спірт і абавязкова шмат-шмат бінтоў і марлі. Нават дробную рану трэба абавязкова адразу паліць перакісам і перавязаць. Павучыцеся самі бінтаваць па відэа і вучыце дзяцей.
Калі ёсць вайскоўцы знаёмыя, паспытайце пра іпп, гэта ідэальная павязка на буйныя пашкоджанні.
Калі-небудзь схадзіце можа на курсы першай дапамогі.

Дзівак вы, неяк я раней сабе вас інакш уяўляла, а вы раскрываецеся па-новаму.
Дзякуй за сяброўства, гэта каштоўна.
Да пачытання.

Има Иро   13.11.2020 08:45     Заявить о нарушении
Вельмі дзякуй за ваш водгук і вашыя каштоўныя парады!
__________
У мяне канечне няма і не было намераў зрабіць з самога сябе героя драматычнага апавяданьня які змагаецца за жыцьцё ў складаных умовах, бяз будзь якіх лекаў. Бо хто тады занатуе гэтыя падзеі. :)
Яшчэ ў тыя часы, калі я пачаў бадзяцца па вакольных лясах перад тым я дасканала вывучыў досьвед іншых пустэльнікаў. З тых часоў у заплечніку ў мяне заўсёды ёсьць невялічкая торбачка з амаль усім што вы пералічылі, можа толькі перавязачных крыху менш. Нават недзе я пра гэта ўзгадваў. У школьныя гады памятаю не аднойчы па розных прадметах нас вучылі аказваць першую мэдычную дапамогу. Савок жа рыхтаваўся да вайны з усім сьветам. Я жа наадварот шукаю міру пачынаючы з ўласнай сьвядомасьці. А што знутры, тое і вонкі. На астатняе хопіць і парасону. :)
Так што ўсё добра. :)
____________
Да пачытання.

Валерий Ясень   13.11.2020 13:48   Заявить о нарушении

Перейти на страницу произведения
Перейти к списку рецензий на это произведение
Перейти к списку рецензий, полученных автором Валерий Ясень
Перейти к списку рецензий, написанных автором Има Иро
Перейти к списку рецензий по разделу за 13.11.2020