Рецензия на «Элул» (Роза Левит)

Звычайная сялянская карціна:
У полі восень і бульбакапанне.
Ты ж арганічна у яе змясціла
Уражанні дзяўчынкі, адчуванні.

Яе вачамі бачу я барозны,
Каня і плуг, людзей з кашамі,
Як быццам, сам той клубень кожны
Сваімі падабраў рукамі.

І дождж знянацку секануў
З набегшай хмаркі ў відавоку,
І зноў жа, хуценька мінуў -
Паслаўшы просьбу ў Вышыню,
Дзяўчынка адвяла аблокі.

Зноў промні сонца саграваюць поле,
Кудысьці знік і вецер колкі,
Тут з намі зноў святла раздолле,
І ў небе колеры вясёлкі!

Пётр Шаколо   23.08.2013 11:32     Заявить о нарушении
Дзякуй, Пеця!
Дарэчы, поле ашмянскае , сфатаграфавала падчас візіту.
Гэты аповяд ўва мне даўно выспяваў
Барозны, конь, плуг, людзей з кашамі, бульбакапанне - заусейды са мной

Дзяйчнка вырасла, так пачнецца іншая частка, а там ужо будзе пра яблаки ....

Роза Левит   23.08.2013 12:23   Заявить о нарушении
Конюх, Андрей Жабьюк.

Роза Левит   23.08.2013 12:30   Заявить о нарушении
Р О З А Л Е В І Т
Элул.*
Гэта было восенню, калі ў нас, у Беларусі, ідзе ўборка бульбы.
У раённым цэнтры, дзе мы жылі, амаль кожная сям’я мела побач з горадам кавалачак зямлі, так званыя соткі, дзе вырошчвалі гэтую жыццёва неабходную рэч – бульбу. У тыя далёкія гады і наша сям’я таксама мела свае бульбяныя соткі.
Раніцою прыгожага вераснёўскага дня я еду на возе з маёй нянькай Зосяй і некалькімі іншымі жанчынамі, якія падзараблялі бульбакапаннем. Конская запрэжка павольна рухаецца пад гару, мы пераязджаем Барунскі мост, мінаем дражжавы завод і набліжаемся да ўрочышча Сухая.
Восеньская прырода прыгожая. Ранняя восень мае асобы каларыт, схіляючы да роздуму пра жыццё, вызываючы асаблівае заспакаенне. Мы едзем моўчкі, толькі вознік Андрэй, падбадзёрваючы каня, размаўляе з ім на асобнай, зразумелай яму мове:
-Ну,прру…
Цокат капытоў і голас Андрэя ствараюць песню, песню дарогі.
-Мы едем, едем, едем в далёкие края** – запела я.
Усе засмяяліся:
-Так, далёкія краі!
Але мая песенька адцягвала жанчын ад іх дум і яны зацягнулі сваю песню, працяжную, як сама дарога, даволі сумную, напэўна , як і іхняе жыццё.
Ну вось мы і прыехалі.
Бульба расте радамі,барознамі.
Андрэй распрагае каня, знімае з возу плуг.
Калёсы стаяць пад раскідзістым дрэвам, побач мяхі для бульбы.
Я назіраю, як плуг уразаецца ў зямлю, і яна раскрывае клубні.
Андрэй напраўляе свій плуг роўна, упэўнена, не пашкоджваючы вострым нарогам бульбу.За ім, на кожнай баразне, па дзве жанчыны-капальні: у пачатку і ў канцы поля, пасярэдзіне яны сустракаюцца. Сабраныя клубні з кашоў высыпаюцца на посцілку, каб яны маглі падсохнуць пад сонцам, а пасля затарваюцца ў мяхі.
Справа ідзе да поўдня.
Нечакана над полем павісла хмарка.
-Няўжо пойдзе дождж? –заклапочана глядзіць у неба няня Зося.
-А ну, бяжы да колаў, а то змокнеш!
І разумеючы, што мне не хочацца пакідаць поле, дабаўляе:
-А ты папрасі хмарку, каб нас абышла, бачыш – яна цябе і паслухаецца.
Я ўзбіраюся на воз, махаю рукамі на хмару і крычу ва ўсё горла:
-Дожджык, дожджык, не дажджы!
Дожджык, дожджык, не ідзі!
Вось ужо накрапвае дождж і кроплі стукаюць па брызенту, якім накрылі выкапаную бульбу.
А я ўсё старанна махаю рукамі, разганяючы даэжджавую хмару:
-Дожджык, дожджык, перастань!
Мы паедзем у Дагестан.
Дай жа бульбачку убраць,
Давезці дадому!
Спынілася хмара, прыслухалася да просьбаў-прыгаворкаў і павольна пачала сыходзіць з поля ў лес, пакідаючы за сабой вясёлку і палосы свету, сыходзячыя з неба і азараючыя ўсё навокал.
Карціна гэта заварожвала сваёй прыгажосцю. І з удзячнасцю, што яе просьба была пачута, здзіўленая дзяўчынка зачаравана глядзела ў аблокі, шукаючы там, высока ў небе, таго, хто паслаў лёгкі ветрык і разагнаў хмаркі.

*Элул – дванаццата месяц яўрэйскага календара.Доўжыцца 29 дзён і прыпадае на другую палову жніўня і першую палавіну верасня грыгарыанскага календара.
**- песенька на рускай мове.

Працяг будзе.
Перавод з рускай мовы Пятра Шаколы.

Пётр Шаколо   26.08.2013 19:09   Заявить о нарушении
Трэба паправіць: АНДРЭЙ НАПРАЎЛЯЎ с в і й на С В О Й,
і ў канцы ДВАНАЦЦАТА месяц на д в а н а ц ц а т Ы.
Атрымаліся апячаткі.

Пётр Шаколо   26.08.2013 20:09   Заявить о нарушении
І яшчэ: СПЫНІЛАСЯ ХМАРА......... І павольна пачала С Ы Х О Д З І Ц Ь з
поля - слова С Ы Х О Д З І Ц Ь трэба замяніць на А Д П Л Ы В А Ц Ь,
бо "сыходзіць" двойчы паўтараецца ў адным сказе.

Пётр Шаколо   26.08.2013 20:16   Заявить о нарушении

Перейти на страницу произведения
Перейти к списку рецензий на это произведение
Перейти к списку рецензий, полученных автором Роза Левит
Перейти к списку рецензий, написанных автором Пётр Шаколо
Перейти к списку рецензий по разделу за 23.08.2013