Рецензия на «Арка...» (Наташа Ружицкая)

Вельмi кранальна напiсалi, паважаная Наташа, адчуваецца нават як фрагмент кiнафiльма з татам у галоунай ролi. Як цудоуна, што ён у вас такi мудры i адукаваны чалавек, можа, не толькi ва унiверсiтэтах, а проста па жыццi, i гэта мудрасць засталася з вамi i дапамагае адрознiваць чорнае ад белага, нават калi яно любым чынам хоча перафарбавацца у светлае.
Вайна заужды гора, пакуты i боль, не можа быць адному добра, калi нехта пакутуе. Я часам думаю, цi ёсць на зямлi справядлiвасць, за што гiнуць людзi? За што сядзяць за кратамi сумленныя добрыя людзi – вы ведаеце, пра што я. I не знаходжу адказа на свае пытаннi, застаецца толькi верыць i не раззлавацца на увесь свет, падтрымлiваць адзiн аднаго, каб было лягчэй дажыць да светлых часоу.
Дзякуй вам за тое, што падзялiлiся думкамi i успамiнамi.

Марина Павлинкина   12.12.2023 15:00     Заявить о нарушении
Добры вечар, шаноўная Марына! Дзякуй вялікі за вашыя такія цёплыя, такія шчырыя словы!
...так, я ведаю, пра што вы. І як і вы не знаходжу адказаў на многія пытанні. Тое, што адбываецца, жахліва. Але ж вы маеце рацыю, "застаецца толькi верыць i не раззлавацца на увесь свет, падтрымлiваць адзiн аднаго, каб было лягчэй дажыць да светлых часоў".
...вось і вашая рэцэнзія, гэта таксама падтрымка. Яна нібыта цёплыя сяброўскія абдымкі.
З удзячнасцю і павагай,

Наташа Ружицкая   13.12.2023 19:43   Заявить о нарушении
Дзякуй за тое, што адгукнуліся, гэта як рука, што працягнутая насустрач.

Марина Павлинкина   13.12.2023 21:17   Заявить о нарушении

Перейти на страницу произведения
Перейти к списку рецензий на это произведение
Перейти к списку рецензий, полученных автором Наташа Ружицкая
Перейти к списку рецензий, написанных автором Марина Павлинкина
Перейти к списку рецензий по разделу за 12.12.2023