Рецензия на «Аз Iф» (Нероли Ултарика)

1. Арэнда халупы ў нейкай глушы – малаверагодна, хутчэй самазахоп
2. Магнітафона на акумулятарах. Такіх сам ня бачыў, але малаверагодна. Хутчэй на батарэйках. Можна канечне самому змкласці туды акумулятары, але гэта залежнасць ад разеткі, якой няма. Хутчэй можна ўявіць простыя батарэйкі з гіперу.
3. "нячысцікаў у спевах"
4. "і яго звар’яцела жонка"
5. тонкія лустачкі мяса пад батарэяй хутчэй завяляцца – будуць сохнуць, а не разлагацца. Любіцелі такой стравы, на колькі памятаю, у банках псуюць мяса нарэзаная кубікамі.
6. кватэру здаць лягчэй знаёмым без дагавораў, каб зэканоміць на падатках ды рыэлтарах. Тым жа студэнтам з універу. Афіцыйна здаюць звычайна калі чалавеку нада рэгістрацыя, але жыць пры гэтым могуць зусім іншыя людзі чым у дагаворы. Па мне, так не апісваў бы гэтыя дробязі, тым больш што заканадўства зменлівае і гадоў пяць таму ўжо не цікава што было.
7. Вось гэта спадабалася "Час, калі паветра астывае і напаўняецца пахамі волкай зямлі і апалай лістоты, неба робіцца шэрым, як вапна, а наўкол – кіламетры цішыні і пустэчы. Было ўжо даволі холадна, пачыналіся зазімкі."
8. Калі б увогуле не палілі агню, было б зразумела. А так, тыя ж дровы што на вуліцы палілі можна было запаліць у халупе ў печцы. Гарадскія больш камфорт любяць, гэта вясковыя маглі ў швэдарах без ацяплення сядзець. Каменні можна было ў печку накідаць, ці зверху пакласці каб цяпло трымалася даўжэй.
9. "Яўген з трэскам разадраў пакет і пачаў пераліваць яго змесціва ў келіх." нешта малаверагодна так акуратна разарваць каб не разлілася. Гэта ж не снікерс. Здаецца там пакеты моцныя і не прадугледжаны дзеля такога выкарыстання. Там патрубкі адмысловыя ёсць.
10. Нататнік ня так проста спаліць. Нават сшытак тонкі нада пастарацца спаліць. Шчыльна складзены блок паперы кепска гарыць.

Увогуле спадабалася! Дзякуй!

Валерий Ясень   29.05.2017 20:57     Заявить о нарушении
"Батарэйкі" мажліва, астатняе неістотна. Хай будзе!

Нероли Ултарика   30.05.2017 08:49   Заявить о нарушении
Ну шчэ можна "хірургічны" прыбраць, Іма ўбачыць будзе смяяцца)) І такі не самазахоп, з дзедам-алкашом дамовіліся ўсёткі.

Нероли Ултарика   30.05.2017 09:03   Заявить о нарушении
Печка, дапусцім, была ў аварыйным стане, таму яе і не чапалі лішні раз.
А нататнікі гараць! Помню, як паліла свае старыя дзённікі)))

Нероли Ултарика   30.05.2017 10:01   Заявить о нарушении
Пра нататнік гэта момант спрэчны. Некалі я паліў стос старых школьных сшыткаў. Было гэта ня так хутка як здавалася спачатку.
Здаецца суцэльнасць і хуткасць спальвання залежыць ад многіх прычынаў. Ад стану і памераў нататніка, стану паперы, крыніцы агную і г.д. Калі цалкам не згарэў, мянты маглі б выцягнуць і дадаць да справы.
Магло так здарыцца “..рашуча схапіўшы нататнік спрабаваў яго разадраць напалам, калі не атрымалася, так і ўкінуў у топку. Распаленае вуголле імгненна падпаліла скамячаныя аркушы шчыльна спісанай паперы. Былому гаспадару яны ўжо не спатрэбяцца.”

Валерий Ясень   30.05.2017 11:27   Заявить о нарушении

Перейти на страницу произведения
Перейти к списку рецензий на это произведение
Перейти к списку рецензий, полученных автором Нероли Ултарика
Перейти к списку рецензий, написанных автором Валерий Ясень
Перейти к списку рецензий по разделу за 29.05.2017