Валерий Ясень - написанные рецензии
Показывать в виде списка | Развернуть сообщения
Вітаю!
На жаль кліп паглядзець зараз немагчыма. Цалкам зразумелы камандны паўстанцкі ўздым. А я ўсё падвізаюся ў сваёй схіме.
Валерий Ясень 17.12.2021 22:56 Заявить о нарушении
У кліпе там не надта паўстанне.
Там такое вельмі дзівачнае сяброўства.
Рудая дзяўчына работніца, шахцёрка хіба, гэткая ў ботах гумовых жоўтага колеру. Хахлуха.
Чарнявая дахторка, у кабінеціку, з падоўжанымі павекамі, усход Расеі ханты-мансі.
Ну і бялявая найстарэйшая, архітэктарка ці там інжынерка ў вузкай спадніцы на абцасах. Вырашала беларуская, я лічу.
Дык вось, усе яны ў вольны час захапляюцца гэткай бабскай экстрэмальнай бойкай на роліках. Штурхаюцца яны там, валяюцца, ціснуцца жыватамі ў борт з разгону. І гэтыя тры ў адной, значыцца, камандзе.
Разумееце, яны там пасміхаюцца ад болю.
Спаборніцтва камандай выйграюць, коштам уласных страт.
Па маех падліках, выйграе канкрэтна чарнявая дахторка, бо яна спакойная, маленькая і спрытная.
Има Иро 19.12.2021 01:01 Заявить о нарушении
Это не мне конкретно, но в целом нашим людям.
Има Иро 19.12.2021 01:03 Заявить о нарушении
Много думала, странно очень.
Има Иро 23.01.2022 23:48 Заявить о нарушении
Прывітаньне!
Даўно не было вас бачна.
Я і сам не зьбіраўся нічога пісаць. Але нешта зноў штурхнула ў гэты вір.
За два месяцы каля дваццаці дзьвюх тысячаў атрымалася. Можна лічыць традыцыяй, без якой і года не абыходзіцца. З большага адрэдагаваў. Можа яшчэ перагледжу. На днях зьбіраюся выкласьці.
Вам цікава?
_______________
"зомбачаня складае скрыпку ў лагічыя задачкі" - тут ня вельмі зразумела
"зомбачаня тапаром парубала" амаль здагадаўся што сякерай :)))
Безумоўна "зялёная"
Валерий Ясень 22.07.2021 19:12 Заявить о нарушении
Сёння магу пачытаць, але лепей заўтра пасля 20-00. Бо сёння я трошкі перарабілася.
Мы заўзятары сайту Логік бай, і вашым дзеткам параю. Я нават сама не заўсёды ведаю, як тыя задачы рашаць. Развівае файна.
Има Иро 23.07.2021 21:27 Заявить о нарушении
http://proza.ru/2021/07/24/439
_____________________
Толькі за адну вашую прафэсію можна перад вамі здымаць брыль.
Валерий Ясень 24.07.2021 09:45 Заявить о нарушении
Има Иро 25.07.2021 00:11 Заявить о нарушении
Жму, конечно, зелёную!
___________
У многих могло сложиться мнение, что все эти чудовищные факты последних недель, которые просто тяжело себе представить в наше время в цивилизованном мире, что это плод чьей-то больной фантазии. На самом деле всё это не миф и появилось не в одну секунду, всё это закономерная кульминация определённых событий и явлений. В той или иной форме всё это существовало и существует ещё со времён СССР.
История последних десятилетий в Беларуси изобилует подробными описаниями от первого лица условий содержания в заключении противников режима и просто политических заключённых, пострадавших за свои убеждения. Но в отличии от последних событий в основном всё ограничивалось моральным пытками, существовала некая черта, которую не пересекали.
О политических репрессиях нужно кричать и бить в колокола. Только благодаря давлению общественности власти нехотя, но выпускали досрочно наших активистов с надуманными большими сроками заключения. Благодаря освящению в прессе они боялись переступить черту. Иначе санкции и никакой внешней помощи для зависимой неэффективной экономики.
В общем и целом всё это человеконенавистничество от простого пренебрежения до физических истязаний - результат отсутствия декомунизации, публичного порицания, публичного покаяния за террор и геноцид сталинских времён. Не удивительно, что власти до сих пор отказывают в реабилитации некоторых уже покойных деятелей национальной культуры, репрессированным в 30-е годы. Хоть даже в послевоенное время ещё при Сталине Верховный совет БССР в порядке помилования со многих снимали судимости. Потом, правда, опять вывозили за Урал.
С другой стороны существует ещё много людей, которые не хотят и не умеют самостоятельно думать, которые легко поддаются этой пагубной идеологии и привычке делить мир на чёрное и белое, которым всё мерещатся враги за каждым углом.
Почему вдруг всё перешло в такую немыслимую жестокую форму, можно только гадать. Для этого нужны были веские причины. Видимо режим, как формация чувствует своё бессилие, неэффективность прежних методов правления. Устойчивое развитие и реальное процветание, как оказалось, возможно только на взаимном согласии и открытости. Империи уходят в прошлое. Мир меняется, люди ментально взрослеют, эта система уже рушится изнутри. Ведь в действительности всё держалось не на одном человеке, а как раз на тех людях, которых всё устраивало, но устраивало до сих пор. Началась цепная реакция. Ни пытки, ни запугивание, кажется, уже не помогут и режим не спасут. Такого количества и интенсивности протестных настроений здесь не видели с начала девяностых. Поживём - увидим.
___________
Моя страница пока закрыта.
Валерий Ясень 20.08.2020 10:56 Заявить о нарушении
Добры дзень!
Мульцік шыкоўны! Песьня файная! Сабе спампаваў.
Сваю старонку я часова зачыніў, бо з'явілася магчымасьць некаму паказаць мае тэксты. З гэтай жа нагоды стаў парадкаваць нататкі - наступная частка пра Хату.
_____________
Вас чытаю.
Посьпеху!
Валерий Ясень 13.07.2020 13:37 Заявить о нарушении
Прыйшоў водгук на мае тэксты. На іхную думку ёсьць пэўныя пэрспэктывы, але пры ўмове дапрацоўкі. Пазначылі хібы.
Шчыра кажучы не было ў мяне такой мэты - з галавою кідацца ў пісьменьніцтва. Яшчэ дакладна ня ведаю, ці буду займацца дапрацоўкай.
Калі вы хочаце і калі гэта будзе дарэчы ў цяперашні няпросты час, магу вам паказаць працяг пра хату, то бок трэцюю частку (першыя дзьве вы ўжо бачылі).
Валерий Ясень 11.11.2020 07:08 Заявить о нарушении
Працягваю чытаць.
Има Иро 12.11.2020 16:39 Заявить о нарушении
Ніколі не здагадаецеся, што здарылася са мной некалькі тыдняў таму. Я і сам ужо ледзь даю веры. Але стаў усё запісваць. Да апошняга сумняваўся, ці не вар’ят. Здаецца не, псыхіка цалкам стабільная. Але ж які вар’ят будзе сьцьвярджаць адваротнае. За два тыдні атрымалася каля семнаццаці тысячаў, на жаль на расейскай мове. Сутнасьць ня ў гэтым. Яшчэ некалькі разоў хачу праглядзець і пакладу сюды. Разам паржом, бо непасрэдныя ўдзельнікі гэтага трэшу наўрад ці хутка прачытаюць гэты тэкст. Спадзяюся, будзеце сьмяяцца, бо без гумару гэта аўт - мне сьмяротны прысуд, можна накраіць выняткі, потым сьцягаць мяне імі як пугай усё жыцьцё да скону.
Валерий Ясень 13.12.2019 09:48 Заявить о нарушении
Вось зноў пішу. Проза.ру успрымае гэту усё адно як адзіная. То бок двойчы не дае паставіц адзнаку.
Валерий Ясень 13.12.2019 09:51 Заявить о нарушении
Има Иро 13.12.2019 12:01 Заявить о нарушении
Дзень добры!
Сапраўды па вашых аповедах можна вывучаць літаратурную мову.
Валерий Ясень 15.07.2019 07:25 Заявить о нарушении
Сезон адпачынку, а вам працаваценькі ахвота?
Напішыце пра сябра ці пра сяброў, каліласка.
Има Иро 15.07.2019 21:15 Заявить о нарушении
Уражвае!
Коратка і адначасова ўсё сказана - ня даць, ня ўзяць.
Валерий Ясень 22.04.2019 07:10 Заявить о нарушении
Дзень добры!
Некалькі словаў пра сябе. Таксама я не прафесійны пісьменнік ці крытык. Да літаратуры дагэтуль ня меў ніякага дачынення, адукацыя тэхнічная. Прыкладна тры гады таму ўзнікла ідэя нешта занатаваць са свайго жыцця. Пачаў. Спачатку сутыкаўся з тымі ж пытаннямі як і вы - паказваць\непаказваць, друкавацца\недрукавацца і г.д. Шмат перашкаджае рускамоўны асяродак і адукацыя. Упэўнена пісаць моваю напрацоўваецца лёгка, але патрэбен час. Шмат чытаць класікаў, тых хто натуральна валодаў моваю. Чытаць шмат менавіта тое што падабаецца вам. Канечне і практыкавацца ў пісанні.
Аднойчы тое што я зразумеў у гэтай справе – існуе нейкая мяжа за якой ужо можаш лічыць сябе здольным нешта пісаць і ўсё добра ў цябе складваецца. Гэта тая стадыя, калі чытачы пераключаюцца ўжо з тваіх памылак на сэнс напісанага. Магу запэўніць, у вас з гэтым усё добра. Хоць бачу і памылкі і русізмы. Што да апошняга, гэта ў многіх выпадках канечне ўмоўна, бо ўзаемаўплыў між мовамі усё ж існуе. Дзеля выпраўлення памылак сам я карыстаюся рэсурсамі:
http://slounik.org/ http://www.skarnik.by/ http://dobrapis.belsat.eu/
Напрыклад, што заўважыў:
Расейскае блага – па-тутэйшаму тое што кепска, супрацьлеглы сэнс.
“давай паспрабуем” – па нашаму паспрабуйма, у расейскай няма адпаведнага склону, таму без “давай” гэты сэнс яны ўтварыць іначай ня могуць.
Рускія трусы – майткі.
Лечыць – лекуе.
Не хапае таксама ўсім нам канструктыўнай крытыкі. Многія тут на прозе самі абураюцца на такую крытыку, на заўвагі аб памылках. А мне дык наадварот вельмі прыемна пабачыць кірунак далейшага руху наперад.
Некаторыя агульныя думкі.
Што тычыцца зместу. Зараз хто толькі што не друкуе на мове – у папяровым выглядзе ці ў сеціве. Можна казаць – дапушчальна ўсё, што б не казалі крытыкі (маўляў не літаратура). Нават і адмоўны публічны водгук крытыка рэкламуе ўзгаданага ім аўтара. Вам самім трэба вызначыцца чаго вы хочаце найперш – данесці думу, ці зарабіць, ці тое і тое разам. Адштурхоўвацца ўжо ад гэтага. Асабіста дзеля сябе я абраў такі шлях – ніякага місіянерства. У нейкі момант зразумеў што палюю за праглядамі і ўжо за гэтым страчваю асалоду творчасці. Нават падзякаваў лёсу што маю і без таго кавалак хлеба. Уявіў сабе, як цяжка зарабляў бы грошы пісьменніцтвам. Сам я пакуль адмовіўся дзесьці друкавацца акрамя Прозы. Тыя дзеля каго прызначана – знойдуць.
Канкрэтна па вашых “байках”.
Тэмы разглядаюцца вельмі важныя і актуальныя на сённяшні дзень. Спадабаўся ўступ. Пра радзіму добра напісана. Крытыкаваць змест ня буду, дазволю сабе некалькі заўваг пра форму. Цікава вельмі чытаецца пра вайну. Умоўна можна было б падзяліць на дзве часткі: тое што пра вайну – першая і астатняе – гэта другая. Першая частка прысвечана толькі аднаму паняццю “перамога”. Драматычны ваенны аповед ясна дае чытачу зразумець ісціну “вайна - лайно”. Моцна і запамінальна. Умоўна другая частка больш канцэнтраваная па колькасці агучаных паняццяў. Агляд іх больш фармальны і ўжо няма ў чытача такога моцнага, эмацыйнага ўражання як ад першай частцы. Нібы перакос такі. Здаецца не хапае такіх жа моцных жыццёвых гісторый-прыкладаў якія дэманструюць пададзеныя ісціны. Так мне падалося.
Дзе і як друкавацца?
Спачатку я таксама шукаў беларускамоўныя рэсурсы падобныя Прозе. Недзе нават быў падобны рэсурс, але наведвальнікаў там амаль не было. На маю думку Проза ў гэтым сэнсе найлепшы выбар. Ёсць тут і беларусы, але не ўсе прызнаюцца, украінцы добра разумеюць беларускую.
Ёсць і іншы шлях. Можна за свае грошы замовіць невялікі наклад папяровай кнігі. Распаўсюджваць прыйдзецца самому.
Можна замовіць электронную кнігу тут http://kniharnia.by/about/
Таксама за грошы, распаўсюджваць будуць яны, але і ганарар будзе.
Можна яшчэ паспрабаваць у які часопіс, напрыклад
http://litrazh.org/ http://dziejaslou.by/
Ганарар дзе ёсць, дзе няма.
Як самастойнае выданне, дык першае пытанне будзе да аўтара – гэта карэктура. Таксама за свой кошт, але можна і самому паспрабаваць. Па сабе скажу, што вельмі цяжкая праца, таксама думаў некуды прыстасаваць мой апошні тэкст (17тыс. словаў), сурьёзна вычытваў.
Ёсць яшчэ такая ваколькная тэма як “Школа маладога пісьменніка”. Штогод набор, навучанне бясплатнае. Многія знакамітыя зараз пісьміннікі там вучыліся. Выкладаюць пісьменнікі.
http://lit-bel.org/news/zavershany-nabor-u-shkolu-maladoga/
Вялікая суполка беларусаў у Фэйсбуку, там і літаратары, паэты, блогеры, мастакі, журналісты. Шмат пішуць – вершы і прозу, блогі вядуць. Згубіцца вельмі проста, а каб заўважылі, трэба нешта зрабіць звышнатуральнае. Прынамсі трэба вывучаць цікавасць чытача, працаваць на публіку, бо нават калі сам і аўтэнтычны, ня значыць што трапіў у свой час, тарпіў у трэнд. Але ўжо трэба быць тады не пісьменнікам, а маркетолагам. :) Гэта ўжо не маё. Свае старонкі я там зачыніў, пасты выдаліў, профіль пакінуў, але толькі каб назіраць. Дзеля мяне зараз пісаць – гэта наўпрост струмант. Казаць важкага пакуль ня маю чаго, а няважкага ў сеціве і так хапае. Вось зараз такі ў мяне прынцып: пытанне-адказ. Вось вы спыталіся, я адказваю. :) Але гэта асабіста ў мяне так і асабаіста зараз. Як далей будзе, час пакажа, а вы рабіце тое што адпавядае вашым памкненням.
___________
Валер Ясень
Валерий Ясень 26.02.2019 17:07 Заявить о нарушении
З павагаю Вячаслаў
Вячеслав Старжинский 26.02.2019 19:20 Заявить о нарушении
Добрай раніцы!
Віншую!
_________
Замест "1" у назве стаўце "і" у ангельскай раскладцы. Гэта яшчэ Іма навучыла мяне як я на прозе з'явіўся. А вось у-нескладовае ніяк не атрымаецца надрукаваць. Што зробіш, так двіжок зроблены.
Валерий Ясень 08.10.2018 08:14 Заявить о нарушении
Пра "і" ведаю, паленавалася.
Сказалі, што былі 84 заяўкі, узялі 20. Зразумела, што "дажывуць" не ўсе.
Нероли Ултарика 08.10.2018 17:17 Заявить о нарушении