Рецензия на «Як зрабiцца сапраудным пiсьменьнiкам. Выпуск N1» (Валерий Ясень)

Дзень добры, Валерый. Прачытаў параду Вашу як стаць сапраўдным пісьменнікам і не змог стрымацца, каб Вам не напісаць. Сапраўды, доўга збіраўся я перакласці ўсе свае думкі на "паперу",але стрымлівала менавіта тое, пра што Вы пішаце, нібы жартам.
Ці змагу?
Ці не абсьмяюць сапраўдныя пісьменнікі мае першыя крокі? Да той пары сумняваўся, пакуль не зразумеў, што не збіраюся быць, а ні сапраўдным пісьменнікам, а ні адрынутым. Папросту з'явілася патрэба данесці да людзей тыя нібы звыклыя, але вельмі важныя рэчы і з'явы, якія існуюць вакол нас, з намі і ў нас.
Працую доўгі час у таксі і першы час папросту чытаў "лекцыі"заінтэрэсаваным пасажырам, потым напісаў першыя пару навэл. Зусім асьмялеў, калі атрымаў ад Алега Трусава( якога падвозіў і паслаў яму пачытаць гэтыя навэлы) ліст, ў якім ён радзіў мне працягваць сваё пісанне.

Паводле вашай навэлы існуе ў маіх работах і код. Гэта астатнія два слова эпілогу.

І ужэ смела сабраўшыся публікавацца ў інтэрнэце, на жаль, так і не знайшоў беларускамоўнай старонкі дзе можна было б гэта зрабіць. Вылажыў, на спробу, на гэты сайт, і выпадкова выяснілася, што я не першы, хто піша тут на беларускай мове.
Паважаны Валерый,маю да вас две вялікія просьбы:
- першая, гэта прашу Вас не пашкадаваць часу і прачытаўшы маю работу, прыслаць свае заўвагі;
- і другое, прашу Вас параіць мне іншыя знаемыя Вам беларускамоўныя сайты, дзе можна было б вылажыць сваю работу.
Напісаў, прачытаў, і выяснілася, што не падобны мой ліст на рэцэнзію на першы погляд. Але што гэта як не рэцэнзія? Дзякую Вам за тое, разумееце Вы, што не важна кім ліцыцца пісьменнік:сапраўдным ці адрынутым. Важна каб яго слова для людзей даходзіла, а якім чынам, не важна. Ну і пра код Вы таксама добра ўзгадалі.
Дзякую Вам.
З павагаю Вячаслаў

Вячеслав Старжинский   25.02.2019 18:04     Заявить о нарушении
Дзякуй што завіталі!
____________________
“Проза” - добры рэсурс, шмат таленавітых аўтараў. Але гэта своеасаблівы аналаг сацыяльных сетак. Так склалася, і гэта таксама добра. Таму тут дапушчальна выказваць амаль любыя меркаванні, нават калі гэта фармальна і не рэцэнзія. :) Сам я сурʼёзна стаўлюся да напісання тэкстаў змешчаных будзь у якім месцы. Вычытванне, выпраўленне памылак. Даю крыху паляжаць, таму што некаторыя хібы робяцца заўважнымі толькі праз нейкі час.

Некалькі словаў пра гэты тэкст. :) Тут на Прозе аднойчы прачытай няблага напісаны займальны тэкст і рэцэнзію пад ім. Аўтар рэцэнзіі радзіў аўтару тэкста змяніць нейкую там драбніцу, маўляў у нас так не прынята. Зрабілася смешна. Адразу ў галаве ўзнікла жартаўлівая аналогія з колерам плоту і потым вырашыў нешта напісаць на гэтую тэму. :)
Астатняе дзеля вас пакіну ў рэцэнзіі да вашага аповеду.

http://www.proza.ru/rec.html?2019/02/26/1412

Валерий Ясень   26.02.2019 17:08   Заявить о нарушении

Перейти на страницу произведения
Перейти к списку рецензий на это произведение
Перейти к списку рецензий, полученных автором Валерий Ясень
Перейти к списку рецензий, написанных автором Вячеслав Старжинский
Перейти к списку рецензий по разделу за 25.02.2019