С русского http://www.proza.ru/2012/01/28/944
Табе, мая каханая, баладу я спяю,
Без смутку ўсе натхнёныя хвіліны аддаю.
Накіну чорны плашч, рамантык і герой
Паўстане сёння ўвечары на сцэне прад табой.
Паслабся і сядай зручней, забудзь аб цяжкім дні...
Ты бачыш, рыцар скача на ўзмыленым кані?
Адважны, смелы і рашучы быў сіньёр, але –
Усё бліжэй, і бачым мы, - сум на яго чале.
Касцяшкі сталі белыя на сціснутых руках,
Бязлітаснымі шпорамі – раненні на баках.
Адно пытанне да усіх, хто стрэнецца ў шляху –
Дзе дзеўчыну каханую, ў якім знайсці баку.
Пад вокнамі нядаўна шчэ стаяў з гітарай ён,
Усхвалявана позіркі кідаў на той балкон.
...Вось мільгануў празрысты цень прад ранішняй імглой
І растварыўся ў цемры ён і кралю ўзяў з сабой.
Дрыжыць струна ад ярасці, сарвецца на фальцэт,
На пальцах музыканта свой пакідае след.
І аб дзяўчыне простай гітара зноў гучыць,
Уплецены ў мелодыю басовы гук ляціць.
Не плач, мая каханая, працягнецца раман,
А прыгажуня побач, і гэта не абман,
І на вачах блакітных слязінкі падатры...
...Мінуюць годы... юная прачнецца на зары.
....................................
Тебе, моя любимая, сегодня я пою,
Минуты вдохновения без грусти отдаю.
Накину черный плащ, романтик и герой
Предстанет этим вечером на сцене пред тобой.
Устройся поудобнее, забудь о трудном дне…
Ты видишь, рыцарь скачет к нам на взмыленном коне?
Решителен и смел синьор отважный, но –
Все ближе он, и видим мы, - лицо омрачено.
Костяшки побелели, так сжимается рука,
Безжалостными шпорами изранены бока.
Один вопрос ко всем, кто встретится в пути –
Где девушку любимую, в каком краю найти.
Еще вчера под окнами стоял с гитарой он,
Волнуясь, трогал струны, пылко глядя на балкон.
…Мелькнула чья-то тень перед рассветной мглой
И растворилась в тьме, забрав красавицу с собой.
Дрожит струна от ярости, сорвалась на фальцет,
На пальцах музыканта оставила свой след.
О девушке простой гитара говорит,
Вплетенный бас в мелодию над городом парит.
Не плачь, моя любимая, продолжится роман:
Синьора та сидит сейчас, забившись на диван.
Горючую слезу с лица ее сотру…
…Мелькнут века… свежа-юна проснется поутру.