Рецензия на «Кiбермонстры» (Валерий Ясень)

Валеры Яваравіч, монстар-кібар, вы Віцю пачыталі? Нічога не нагадвае?
Што адбываецца, цікава.

Има Иро   19.11.2018 00:52     Заявить о нарушении
Дзень добры!

На жаль не чытаў, спампаваў, але не чытаў. Нейкі зараз такі стан унутраны, ці пэрыяд такі, што не чытаецца, не пішацца. Ніякім чынам не заходзіць зараз чытво аніякае. :) :) Адчыніў PDF, праз пошук знайшоў “некалькіх” монстраў. :)

А так увогуле скажу. Прастора вакол нас запоўнена да адказу мыслевобразамі, якія створаны чалавецтвам на працягу тысячагодзьдзяў. Дастаткова толькі настроіць прымач на хвалю і дынамік амаль узарвецца тлумам любой тэматыки. Я намагаюся зазірнуць за тлум, за словы, за форму. Зрэшты зараз я нібыта на сваёй хвалі. :) :)

Валерий Ясень   19.11.2018 13:59   Заявить о нарушении
Э. Трэба прымусіць сябе гэта прачытаць. Я прымусіла.
Але, гэта дзіўнае чытво.
Асабліва дзіўнае пасля пачытання вашых твораў. Ага.

Има Иро   20.11.2018 10:13   Заявить о нарушении
Яшчэ чытыаю. Скончу, нешта напішу.

Валерий Ясень   25.11.2018 09:08   Заявить о нарушении
Напішыце, калі ласка, бо я асабіста ў цалкавітай разгубленасці.

Има Иро   25.11.2018 18:37   Заявить о нарушении
Твор шматслойны ў пляне шматлікіх незалежных аналёгіяў, сэнсаў на кожным структурным узроўні пачынаючы ад імён, дробных сцэн, заканчваючы агульным сюжэтам і ідэяй. Па ходу запісваў думкі, спачатку больш павярхоўныя, потым пад канец больш грунтоўныя. Толькі крыху прычасаў, таму наступнае можа выглядаць крыху сумбурна.

Аўтар ночы безумоўна чалавек таленавіты, адукаваны, у якога варта вучыцца, пераймаць майстэрства. Уражвае эрудыцыя, шырокі кругагляд. Я дык побач сябе адчуваю як дыназаўр недзе з сярэдзіны папярэдняга стагодзьдзя. :) Усё тут добра з пачуцьцём гумару, але прысутнічае і самаіронія. Гэта паказчыкі здаровай псыхікі. Першы вялікі твор, які прачытаў у яго. Чытво зацягвае, з эфэктам прысутнасьці, што тлумачыцца шматлікімі дэталямі, маштабнасьцю і пэўным рытмам вытрыманым на працягу ўсяго твору. Толькі аднойчы ўдалося прадказаць што будзе далей. Было адчуваньне, што галоўны герой – чалавек свой дашчэнту. На мой погляд зроблена цалкам прафэсійна. Але ёсьць некаторыя тэхнічныя недакладнасьці (дзе можна паспрачацца), увогуле аднак якія твор не псуюць.

Спынюся толькі на адным моманце. Гэта бадай не тое што загана, гэта больш мая асабістая рэфлексія як чытача. Бо можа так і было задумана аўтарам. Галоўны герой вельмі адукаваны, добра ведае літаратуру розных эпох, з галавы можа дэклямаваць выняткі. Але ён забыўся (я ў гэтым перакананы) што рабілі на франтах другой сусьветнай як ратавалі жыцьці параненых зусім без лекаў. Шукаць што трэба было галоўнаму герою перш за ўсё ва ўмовах галечы і нястачы, і тое што рэальна было хутка знайсьці без вялікіх высілкаў – соль, звычайная кухонная соль. Як лекар, вы зразумелі. Тьху, тьху не меў я асабіста справы з сур’ёзнымі траўмамі, але невялікія гнойныя раны сьцьвярджаю гояцца на раз. Шкада сабулю, загінула недарэчна.

Што тычыцца нейкага зьнешняга падабенства абставін з тым што мы тут усе пісалі напярэдадні. Па-першае, адна культура, адна краіна, адно пакаленьне. Многія выхаваны на адных і тых жа каштоўнасьцях, кнігах, музыцы і г.д. Хто ж не вандраваў з нас? Вось рэзаніруем, так бы мовіць. :) На мой погляд нічога звышнатуральнага.

Сабулю сваю сустрэў ён праз год як выдумаў (рэзананс і тут). Мая ж сапраўдная сабуля таксама прыехала з Гурскага - камячок у скрынцы. Але нораў не такі лагодны – чужога і на крок не падпусьціць, сама ж баязьліўка. Сьвядомасьць хутчэй нагадвае малое дзіця чым цынічную цётку бальзакаўскага ўзросту. :) Грушаўка мне таксама знаёма, па супадзеньні як раз гэтым летам ляжаў там у лякарні мо тыдзень. Таксама па супадзеньні і з паўднёвым напрамкам пазнаёміўся ўлетку. Але сьметнік так блізка мне не знаёмы. :) Цікава, што і Віталь Сазановіч свайго маньяка зьмясьціў амаль у мяне пад вокнамі, у суседнім доме. :) Супадзеньні ў жыцьці мы разумеем канечне не выпадковы. Але сэнс ім ужо мы самі надаем, ці не надаем, калі не хочам – ну ёсьць і ёсьць. Знакава, што падзеі аповеду разгортваюцца такой жа парой году, як і зараз – кастрычнік, каля нуля.

Асабіста я ўспрымаю гэты твор як творчасьць. Нехта мог успрыняць як пасланьне, прароцтва ператварыўшы ўсё ў культ, што можа ў будучым спрычыніць Ноч2, Ноч3 і г.д. :) Галоўнае адрозьненьне ў тым што я наўрад ці б змог зрабіць нешта падобнае такога маштабу. Бо гэта ж нада самому ўжыцца ў прыдуманыя падзеі, вобразы, доўгі час жыць гэтымі фантазіямі разьвіваючы сюжэт. А я наадварот пазьбягаю такога, намагаюся жыць рэальнасьцю. У мяне апошнім часам чым даўжэйшы тэкст, тым больш з жыцьця. Дзядзька Брыль пісаў у такім стылі. Можа толькі ў мяне абразкі якія навеяныя снамі і крыху дадуманыя. Зараз так, потым у будучыне як станецца невядома, тады і пабачым. У каторы раз дзякую лёсу, што няма мне патрэбы пісьменьніцтвам зарабляць на кавалак хлеба, :) не трэба шукаць сьціжмы прыхільнікаў. :)

Рэчаіснасьць і без прыдумак вельмі цікавая штука, вастрыня бывае зашкальвае і зьбегчы не атрымаецца зачыніўшы кнігу, самому трэба шукаць выйсьце. Пра нашыя з маёй “Гердай” прыгоды можа як-небудзь распавяду. Некалькі разоў магла б сканаць у мяне на руках. Бог з машыны ўсё ж сапраўды існуе, гэта толькі ў пісьменьнікаў не прынята ўжываць такі прыём. Азірнуцца назад, на маё жыцьцё ў апошнія гады, дык нібы прачытаў прыгодніцкую кнігу, прадбачыць ніколі б такога не мог. А з іншага боку можа нічога такога неверагоднага.

Што да вобразаў і антуражу. Аўтар здаецца кпіць з нашай рэчаіснасьці і ня толькі з уладаў, СМІ, але і з чалавечых хібаў, кшталту інтэрнэт-залежнасьці, псэўда ЗЛЖ, псэўда духоўнасьць, забабоны і г.д. Няма дакладных пазнавальных вобразаў, але драбніцы прыкмет раскіданыя паўсюль як пазлы. Цар Гары канечне Саша, Дразды, гратэскныя парады, аракул, вычварэнская справядлівасьць, прэдседацелі, Валовічы і г.д. Дарэчы амаль энцыкляпэдыя па ўсіх мэханізмах і формах улады. :)

Шмат постацяў апісана, якія ўспрымаюць не рэальнасьць, а сваё ўяўленьне аб рэальнасьці (ня без дапамогі Аракула) – усё як у жыцьці. Тыя хто рэалісты, дык жывёльнымі інстынктамі жывуць, гэта і зразумела, бо вакол не курорт. Абставіны і падзеі можна выдумаць, але шараговыя пэрсанажы магчыма сьпісаны з рэальных прататыпаў, якіх кожны чытач можа пабачыць навокал, а нехта можа і на сябе зірне з іншага боку. Не трэба канечне забывацца, што разважаньні і настрой аўтара трансьлююцца праз вусны і паводзіны некаторых герояў, у тым ліку і праз сабулю і Самюэля. І разважаньні тыя годныя - праблематыка маральнага выбару, пошукі рацыянальнага тлумачэньня навакольнага сьвету, тэма дабра і зла, сэнсу жыцьця, лёсу чалавека, сэнсу пакутаў і г.д. Адвечныя пошукі чалавека, падняўшагася над страўнікам. Цікавыя разважаньні пра час, але тэма гэта вельмі папулярная ў літаратуры, філязофіі.

Наступныя пытаньні маглі выклікаць агульныя падзеі сюжэту. Ці можа нешта такое глябальнае сапраўды здарыцца з плянэтай? Ці нада да гэтага рыхтавацца загадзя? І сапраўды на працягу стагодзьдзяў мы чуем прароцтва за прароцтвам з розных крыніц, з розных бакоў пра канцы сьвятла, страшныя суды і г.д. Карані трэба шукаць у хрысьціянстве ў новазапаветным Апакаліпсісе. Як лічаць адмыслоўцы яго з’яўленьне вельмі сумнеўнае, бо па сваім стылі ніяк не ўпісваецца ў стылістыку іншых разьдзелаў старажытнага твору.

Нехта мудры казаў – “калі хібу можна пафіксіць, не трэба аб гэтым турбавацца, а калі пафіксіць хібу не выпадае, турбавацца аб тым няма сэнсу.” Цалкам згодны. Будзе праблема, будзем рашаць, а пакуль хвост пісталетам і наперад. Я так лічу. :)

Сьвінарылыя канечне гэта “Дзікае паляваньне” Караткевіча.

Усё вышэй пісанае – гэта павярхоўныя рэчы датычныя асобных фрагмэнтаў.

У чым агульная глыбінная квінтэсэнцыя твору?

Чалавек задаволіў свае першапачатковыя патрэбы на неабходным узроўні, але ўсё ж унутрана няма задаволенасьці. І патрэба гэтая больш высокага ўзроўню, чым ежа, цяпло, бясьпека, гэта – каханьне. Бязьхітрасная мэта вядзе героя наперад праз страту і ежы і даху і бясьпекі, але ўсё неабходнае ў неабходнай колькасьці з’яўляецца нібы само сабой, нібы хто нябачны аказвае дапамогу. Чаму? Таму што яго мэта прастая і шчырая і жаданьні не супярэчаць нікому іншаму. Яшчэ і таму што ён не адмаўляецца ад мэты ідучы праз пакуты, абмінаючы спакусы.

Працяглы паход з вечнай ночы, з цемры да сьвятла, да вечнага ранку – таксама вобраз, вобраз духоўнага шляху душы. Магчыма агульны сюжэт і быў задуманы як новае прачытаньне той біблейскай прытчы пра Ёва.

Той дзед-каўбой – гэта вобразнае адлюстраваньне вышэйшага Я чалавечай душы, вышэйшага асьпекта нас саміх, тое што звычайна клічуць інтуіцыяй, анёл-храніцель. Яно ўсё ведае, усё разумее. Хоць у тэксьце паўстае зьнячэўку як бог з машыны. Дзед кожнаму спрыяў толькі на ўзроўні наяўнага разьвіцьця індывіда, ды і тое больш напрамак паказваў чым адорваў усім неабходным. Каму нерат, каму порах, каму перадатчык, а каму човен да Вечнага Ранку. Прымаць рашэньне як скарыстаць атрыманае будзе ўжо сам чалавек, бо мае свабоду выбара, свабоду волі.

Безумоўна такія тэмы і пытаньні, жаданьне пісаць аб гэтым, шмат што кажа пра самаго аўтара.

Можа было б пабачыць яшчэ шмат сэнсаў, аналёгіяў, спынюся на гэтым.

Валерий Ясень   01.12.2018 16:53   Заявить о нарушении
А чаму вы не выклалі на старонку? Крытыка гэта таксама праца, годная праца, паказчык розуму. У фэйсбук трэба таксама, напэўна. Толькі трошкі перапрацаваць, каб было для ўсіх.
Спадзяюся, было цікавае, займальнае чытво.
Я аніяк думкі не пазбіраю на гэты конт, а ўвогуле шмат чаго не зразумела, а намагаюся зразумець.
Ён хоча, каб зразумелі, ён прасіў каментаваць. А я не магу, ну.
Дзякую за спробу дапамагчы, бо тое што я не зразумела ўвогуле, гэта "цар гары".
І Валовічы, бо я недакладна ведаю гісторыю, але, амаль зусім не ведаю.
Нельга так пісаць, разумееце. Нейкімі цьмянымі згадкамі. Злая на яго.)))

Има Иро   02.12.2018 10:17   Заявить о нарушении
Наша Ніва не працуе.

Има Иро   02.12.2018 10:49   Заявить о нарушении
Вельмі рады, калі нешта з таго вам дапамагло.

Адчуў, дакладна адчуў, што нада зайсьці на прозу. Такое бывае часта, гэта нармальна, і ня толькі ў мяне такое бывае. Гэта голас “з арбіты” таго самага асьпекта нас саміх. А чаму так не ва ўсіх і не заўсёды чуюць сваё вышэйшае Я? Таму што галава часта забіта ўсялякім хламам. Мне здаецца аўтар наўмысна пазьбягае прамых аналёгіяў з канкрэтнымі вобразамі, падзеямі. Гэта каб выбіць глебу з пад ног, каб розум чытача не чапляўся за дэкарацыі, якія мяняюцца вельмі часта (таксама як і ў сапраўдным жыцьці). Мне здаецца гэта такі ход каб прыцягнуць больш увагу да галоўнага ў творы (але і ў жыцьці). Пад канец чытва, калі ўжо адолела стома ад шматлікіх падрабязнасьцяў і пошукаў тлумачэньняў, нада проста лёгка ўсё адпусьціць, прыняць як ёсьць, як гэта лёгка зрабіў галоўны герой са сваімі стратамі. Вось тады і ўспрымаецца ўсё вакол, увесь антураж як яно ёсьць – не больш чым часовыя дэкарацыі. Дэкарацыі на тле галоўнага, вечнага, таго стрыжаня, вакол якога ўсё і пабудавана, таго што страціць немагчыма, калі канечне гэта ўсвядомеў. Таму і я сябе не надта цешу рэклямай самога сябе, як гэта робяць многія ў сеціве. Бо гэта ўсё таксама дэкарацыі, зачэпкі для розуму, глеба для эгаізму і г.д.

Валерий Ясень   02.12.2018 11:19   Заявить о нарушении
Паляванне і свінні не выходзіць з галавы, але хіба выходзіць вершам. ))) Дзякуй вам.
Наконт соцсетак я ўжо казала Неролі - як пачынаеш працу, нельга знішчыць ці замкнуць ці адмовіцца, усё. Гэта паражэнства інакш.
Не надта хацела казаць, але была ў мяне хвіліна цяжкага адчаю, калі я кляцьбою, ахвяраю зараклася калі-небудзь стварыць старонку соцсеткі. Глупства і смех можа, але ну важна і цвёрда для мяне.
Але прыкладу не падаю - я шмат чаго пазбаўленая і страты маю.
Поспехаў і натхненняў.

Има Иро   02.12.2018 12:59   Заявить о нарушении
Хто яго ведае, можа і так.

Валерий Ясень   04.12.2018 07:29   Заявить о нарушении

Перейти на страницу произведения
Перейти к списку рецензий на это произведение
Перейти к списку рецензий, полученных автором Валерий Ясень
Перейти к списку рецензий, написанных автором Има Иро
Перейти к списку рецензий по разделу за 19.11.2018