Сёння Мiжнародны дзень лясоу -Мая кнiга пра лес-

Татьяна Домаренок: литературный дневник

ВЯСНОВАЕ ЦЯПЛО
Затрымайся, Сонейка,
У нашым цёмным лесе!
Каб ад шчасця птушачкі
Заспявалі песні.
Сонейка гарачае,
Загадай праменьчыкам
Падарыць усмешачкі
На палянцы кветачкам.
Ветрык разагрэецца,
І к рацэ направіцца.
Астудзіць ён спіначку
У вадзе збіраецца.
Нават рыбкам Сонейка
Вельмі падабаецца.
Яны хутка плаваюць,
У рацэ куляюцца.
Мышка з норкі вызірне,
Жмурыцца, смяецца.
Ёй таксама хочацца
У цяпле сагрэцца.
Адляцяць праменьчыкі,
І сальюцца з Сонцам.
А Зямля збянтэжыцца,
Кліча ўслых бясконца:
- Сонца прамяністае,
Не хавайся, мілае,
За аблокі шэрыя,
Ты ж цяпло дарыла нам.
Усе травінкі, кветачкі
Хутка захварэюць.
Знікшыя праменьчыкі
Іх не адагрэюць.
Падары нам цёплае
Светлае вясновае
Адчуванне радасці,
Каб усім быць здаровымі.
31.03.23


Мая кніга пра чароўны лес "Маша і яе чароўны лес" яшчэ ёсць у беларускіх кніжных крамах. Вас чакае казачная гісторыя пра дзяўчынку Машу і яе жыццё ў цудоўным беларускім лесе, а ілюстрацыі Галіны Польняк зачаруюць і падораць яскравае адчуванне прыгажосці.



Другие статьи в литературном дневнике:

  • 21.03.2024. Сёння Мiжнародны дзень лясоу -Мая кнiга пра лес-