Казачная аповесць -Аутамабiль Пеця яго сябры-

Татьяна Домаренок: литературный дневник

Рэкамендую маладым бацькам і бабулям купіць для свайго дзіцяці цікавую казачную аповесць "Аўтамабiль Пеця яго сябры". Яна прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага узросту. У першай частцы кнігі размешчаны асобныя казкі, а другая частка - аповесць.
Кніга дапаможа маленькаму дзіцяці больш даведацца (ці нават пазнаёміцца) пра сродкі перасоўвання - аўтамабілі, трамвай, электрычка, метро.
Колькі ўсяго цікавага і незвычайнага адбываецца ў нашым жыцці! Маленькі цацачны Трактар здольны ўзараць бабулін гарод, вясновы Трамвайчык прывозіць у горад чараўніцу Вясну, дзеці катаюць зайцаў на веласіпедзе.
А яшчэ ў звычайным горадзе пасяліўся жывы дзіцячы аўтамабіль. Ён умее сябраваць і вельмі любіць дзяцей. Да таго ж ён заўзяты вандроўца. Пра прыгоды аўтамабіля Пеці і яго верных сяброў у вёсцы і ў горадзе, пра яго вясёлыя і цікавыя падарожжы вы даведаецеся, калі прачытаеце гэтую займальную кнігу. Ілюстрацыі да кнігі зрабіла вядомая мастачка Эльга Папова.


Відэа кнігі
https://www.youtube.com/watch?v=SRZk4tDhgO4&t=78s




Другие статьи в литературном дневнике:

  • 18.05.2023. Казачная аповесць -Аутамабiль Пеця яго сябры-