Новая кнiга для дзяцей - Караблi, моры i акiяны -

Татьяна Домаренок: литературный дневник

У чэрвені 2021 года ў выдавецтве “Беларусь” выйшла з друку кніга казак “Караблі, моры і акіяны”.
Гэта кніга для тых, хто марыць адправіцца ў вандраванні ў самыя цікавыя куткі нашай планеты. Разам з казачнымі персанажамі вы здзейсніце віртуальныя вандраванні па морам і акіянам, пажывяце разам з марскімі птушкамі на закінутай у акіяне бязлюднай выспе, спусціцеся ў глыбіні паўночных мораў, папаплаваеце на акіянскім караблі, адправіцеся ў вандраванне з папяровым караблікам па вялікай рацэ, апусціцеся на дно акіяна, каб паглядзець на “зорнае неба”. А яшчэ вы даведаецеся шмат цікавага пра жыццё марскіх птушак і звяроў.
Героі казак пакажуць прыклады дабрыні, спагадлівасці, узаемадапамогі, павагі, любові і шчырага сяброўства.



Зборнік казак прызначан для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.


Змест:
Караблік і мора
Вандраванне Зайца да акіяна
Парусны Караблік і яго сябры, ветрыкі
Ветрык Арляня і яго дзед Светладар
Вандраванне ў Атлантыку Лятучага Мышаняці
Парусны Караблік падарожнічае1
Папяровы Самалёцік падарожнічае
Шчаслівага адпачынку каля сіняга мора
Дзіўны аповед марскога Капітана
Альбатрос і Буравеснік
Хто жыве на дне акіяна?
Кіт, кіцяня і дэльфіня
Прыгоды кіцяня ў паўночных водах
Акіянскія даследчыкі
Чароўная казка далёкага Вострава


відэа кнігі https://www.facebook.com/domarenokt/videos/1213708482391295


30.06.21



Другие статьи в литературном дневнике: