Варужка Яешня-Тутошня
ці ў пустой галаве, ці ў глухой баразне...
Мо пад плотам ля Полацкага касцёла,
ці ў чырвоным кутку Наваполацкай школы...
Пражыла ўсё жыццё каля ліпы бліз бору,
у старэнькай хатульцы за высокім заборам.
Там над ліпай вароны кружляюць дарэмна,
выглядае карова з хлява задуменна.
Спачываюць у садзе вужакі як дома,
Але тыя іх звычкі нам добра знаёмы.
Там ніколі агрэст не бывае чырвоным,
бо заўжды абрывалі яго мы залёным.
У хатульцы, скарлючанай раматузам,
са страхой саламянай, глыбока насунутай,
З чапялой каля печы, вуркочучай коткай,
І занадта брахлівай суседскаю цёткай.
На шпацыр котка водзіць кацяткаў на крышу,
А ў клеці вішцаць ашалелыя мышы.
Ганарліва ўзлятае там певень на плот,
І напышліва сочыць, як мыецца кот...
Там дарога вядзе то на бор, то на Кралькі,
Ля дорогі і брэша там Франя-маскалька...
Мо, сабакі ня мае, таму можа й брэша...
Але тое зусім не цікава, нарэшце...
Там шапочуць бярозы над брацкай магілай,
што знаходзіцца проста сярод агароду.
Да шчымлівай тугі ўсё там дорага міла,
і цячэ нетаропка там час, год за годам...
Произведений: 256
Получено рецензий: 107
Написано рецензий: 209
Читателей: 31389
Произведения
- За чароуным клубком... - миниатюры, 23.06.2014 16:25
- Зорапад - миниатюры, 22.07.2014 11:45
- Изноу гэты лифт - миниатюры, 14.07.2014 17:06
- Маркотныя сны - миниатюры, 24.09.2014 16:06
- Нават ня ведаю, як назваць - миниатюры, 10.06.2014 17:41
- Нi завошта не аддам! - миниатюры, 20.10.2014 11:50
- Саранча жалезная - миниатюры, 10.06.2014 17:55