Чорная быль

Ольга Клименко
Вецер у полі калыша крыніцы,
Блытае косы зялёных лугоў.
Неба блакіт аздабляюць зарніцы,
Як і таму 38 гадоў.

Цяжкая доля людзей напаткала
Тых, хто ў мясцінах Чарнобыля жыў.
Крылы падрэзала, лёс абарвала.
Долі той імя – Чорная Быль.

Жудасны час: час захворванняў, смерці¬–
Шмат напаткаў каго з землякоў.
Чорнае зло на ўспамінаў мальберце.
Жахі, трывогі й цяпер студзяць кроў.

Што ж натварыў ты ў нас, мірны атам?
Многа карысці, святла і цяпла.
Быў ты і сябрам, і нават братам.
Стаў жа нябачным забойцам спаўна.

Час адышоў. Адгарэлі зарніцы.
Змылі дажджы слёзы нашых бацькоў.
Чыстыя хвалі ў празрыстай крыніцы
Будзяць жыццё зноў і зноў.