Чмель

Ёхан Леверда
Чмель

Трэці дзень за табою сачу.  А ніяк ты не разумееш.  Час ідзе. Трэба нешта рабіць.
А ты не варушышся нешта. Аніяк.  Глядзеў на неба.  Ціск кантраляваў.  Цяжка ўздыхаў.

Калі ты прыехаў да бацькоў, на Паўночныя  могліцы.  Я зразумеў.  Ты памятаеш.   Ты узяў трымер. Наводзіў строй каля бацькавай і мамусінай магілцы.  Ты забывса шалом- сетку і кавалачкі пасечанай травы балюча білі табе мусу. Каменьчык заляцеў у вока. Ты на нейкі час спыніўся.  Прамыў вочы з біклажкі. Але сьлёзы не спыняліся.

Я сачыў за табою .

Не плач. Усе добра будзе і найлепш...


Я  прыехаў на могліцы. Да Радуніцы ўпарадкаваць на могілках бацькоў. Зайсьці да знаёмых. Сяброў.
Нейкі дурны чмель джуджаў каля маёй галавы, удырыў мене у патыліцу. А потым як здурэў , сеў на штучныя кветкі. Зьбіраць мед.
Камедны нейкі чмель.

Чмель: Мы тут круцім  сусьветную вось, а не нейкія мядзьмедзі. І ты ёсць маленькай часьцінкай  гэтай восі.
Варушыся  трохі. Часу у цябе  крыху.