Калыханка маци

Лина Манобан
Люлі, люлі, спі сынок
Мама спаць пакладзе.
-Зусім хутка вырасцеш ты, будзеш як мы-як беларусы.
І будзеш шчаслівы ты,
З мірным небам над галавою.
І будзеш песні спяваць, беларускія, добрыя.
І дзе б ты ні быў, усюды ўспомніш, дзе вырас ты , і дзе любіў.
І будуць сніцца казкі-сны пра Беларусь- Радзіму.
І вернешся сюды ты абавязкова.
Кім бы ні быў ты,
не забывайся пра свой радзімы край.
І хоць на гадзіну,
і хоць на дзве,
сюды ты да нас прыязджай.
Мы будзем чакаць з усёй любоўю,
Мы будзем сустракаць з усёй дабратой.
І ты зразумееш, сынок,
Што лепей за ўсё на зямле той,
Дзе ты пачынаў свае нясмелыя крокі,
Дзе маці твая, дзе бацька,
Дзе радасць жыве ў кожнай вясне,
І дзе пачынаецца шчасце.