Сiдар

Ёхан Леверда
Сідар

Нейдзе, каля Турава.

Коссік, ідзі ў сьцёпку. Корца возьмеш. У вугле, на гвозду вісіць.
Набярэш з цэбра слоік і нам прынясеш.
Мае дзядзькі . Пятро і Андычок сядзяць ля плоту, пад бярозамі, якія пасадзіў Пятро, калі сын Міша з войска прыйшоў. Да неба бярозы. Час ідзе.
Я коўтнуў з корца. От добры сок.
Набраў слоіка і пайшоў да дзядзькоў.
Старыя гаманілі пра кажушкаў, сінявак і зялёнак. Пра осьці.
Як гойстрыць. Як кідала з арэшніку лепшае адзнакаваць.
Што нехта коша скраў другі раз. І цяперака німа ўюноў. І старая енчыць, без рыбы.
Слухаю дзядзькоў.
Уважліва. А ногі мае вжэ падгінаюцца.
Бо не сок у цэбру.
Сідар дзядзькі паставілі ў закутку, з восені, антонаўка ўрадзіла... Каб цёткі мае не побачылі.

1986 год