Виншую вас...

Бреус Светлана
Віншую вас, сябры мае па працы,
Зноў з Новым годам, хай сабе Старым!
Не трэба нам за часам куляй гнацца,
Лепш заставацца сэрцам маладым...

Хай год прыносіць радасць вам у хату,
Да коміну заваліць вас дабром,
І шчасце хай кідае лёс лапатай,
Пачуцці светлыя ідуць хай напралом...

Хай год вас не пужае высакосны,
У душы ўзнёслы будзе хай настрой,
Хай ткуць вам палатно ўдачы кросны,
Душа жыве хай вераю святой!