Распад асобы

Алексей Браницкий
Парадыйная песня, спяваецца на матыў
"Чырвоная ружа, не стой пры дарозе" "Песняроў".
На лнях я сустрэўся
З распадам асобы
Ад моцнага п'янства
І ад распуства.
Ад лютага стрэсу,
Ад перажыванняў,
Ад марных чаканняў,
Пустых спадзяванняў.
Чаму, чаму распад асобы? -
Таму што не вечны ты, а часовы.
Ад алкагалізму
І бутулізму -
Змрочныя хмары,
Пачварная цемень.
Стаяць хмарачосы
Цалкам пустыя,
Крумкач гарланіць,
Бездань смяецца.
Адкуль, адкуль распад асобы?
Адтуль што ўвесь марны ты быў і часовы.
Лятаў - далятаўся,
Ўжываў - даўжываўся,
Усю прыроду
Паставіў на тормаз.
Чакаў-дачакаўся,
Гуляў - дагуляўся,
Цяпер толькі вецер
Вее ў цаглінах.
З чаго, з чаго распад асобы? -
З таго што не вечны ты быў, а часовы.
Чаму распад такі раптоўны? -
Таму, што ты плотскі быў, а не духоўны.