Тры кроки

Бреус Светлана
Гаварыць лягчэй, чым адчуваць,
Словы без пачуццяў - проста гукі,
Браць - зусім не тое, што даваць -
У жыцці цяжэй няма навукі.

Колькі пра Радзіму чуем слоў,
Важкіх, па-сапраўднаму прыгожых,
Іх мы паўтараем зноў і зноў,
Але сэрца імі ці трывожым?

Колькі песень ёсць пра родны край,
І стрымаць бывае цяжка слёзы,
Гэтыя пачуцці не хавай,
Хопіць потым нам жыццёвай прозы...

Першы крок да справы - пачуццё,
А другім заўсёды будзе слова,
Ім адзнаку выставіць жыццё :
Здаць на дзесяць балаў ты гатовы?

Трэці крок - ад слоў тваіх да спраў,
Справы - гэта статус чалавечы,
Слоў прыгожых ты не шкадаваў -
Справамі сябе увекавечыш...

Словы, справы - усё ад пачуцця,
Без душы і сэрца - проста гукі,
Ты, народ, краіна - сэнс жыцця,
Сэнс тваёй жцццёвае навукі...