Прасунуты айцiшнiк i народны лайфхак

Раиса Дейкун
   – А навошта ты, матуля, вузел на рушнiку завязала? А як нам цяпер з татам рукi выцiраць? – з такiм запытаннем звярнуўся дзевяцiкласнiк Ягор да мацеры, калi першы раз заўважыў, як яна, зрабiўшы гэта, праiгнаравала пытанне сына i з сур’ёзным выразам на твары раптам кiнулася наўколенцы i палезла пад стол. Потым яна падпаўзла блiжэй да кухоннай канапы, i пачала пад ёй шарыць.
  На такiя незразумелыя манеўры мацi Ягор здзiўлена ўскiнуў плячыма i зноў сабраўся задаць ёй ужо iншае пытаннне, накшталт таго, што гэта на яе найшло? – то вузлы на рушнiку вяжа, то па падлозе поўзае. А цi  не балiць у яе часам галава?
Але хлопец не паспеў i рота раскрыць – са шчаслiвай усмешкай на твары мацi выкараскалася з-пад кухоннай мэблi, разагнулася i… паказала сыну зацiснуты ў руцэ пярсцёнак.
   – I што гэта ўсё значыць? Ну, знайшла свой пярсцёнак, якi загубiла на тым тыднi, дык, а пры чым тут рушнiк i вузел на iм? – нiяк не мог уразумець Ягор.
   – Ды гэта ж твая бабка Ганна раiць заўсёды вузельчык завязваць на рушнiку ў тых выпадках, калi не ведаеш што рабiць, або калi губляеш рэч – дапамагае.
   На такое тлумачэнне мацеры, сын голасна засмяяўся. Адсмяяўшыся, ён звысоку заўважыў ёй:
   – Ну, ты, матуля, даеш проса. А яшчэ ў мяне з вышэйшай адукацыяй. Ты хаця нiкому болей не кажы пра бабулiны забабоны, а то нават куры цябе на смех падымуць. Ты б яшчэ той рушнiк з вузлом на галаву завязала.
   – Добра, сынок-яварок, пажывем-пабачым. А мо i табе ў жыццi давядзецца звярнуцца некалi да народных звычак-парад. А толькi ведай, што я, як i ты зараз з мяне, смяялася са сваёй мацi, лiчыла глупствам i забабонамi яе падказкi. Дык цi ты не бачыш, што тая яе парада, пра якую я i думаць забыла, мне зараз дапамагла? А я ж галаву была скруцiла шукаючы пярсцёнак – бацькаў падарунак мiж iншым.
   – Цьфу, на твае народныя лайфхакi? – зрабiў выгляд, што плюнуў цераз плячо тады Ягор i ўсеўся за камп/ютар.
   – Пра што ты кажаш, Ягорка? Якiя такiя факi-лайдакi?
   – А гэта такiя сабе хiтрынкi, якiя дапамагаюць рашыць любую задачу – розныя парады па сучаснаму, – не адрываючы галавы ад манiтора паяснiў сын мацеры. Потым дадаў услед: – Я ў цябе, матуля, прасунуты айцiшнiк таму мне нават у думках няёмка карыстацца тваiмi народнымi парадамi. Другая справа – лайфхакi! Яны ж табе што захочаш параяць, з любой халепы дапамогуць выскачыць. Лайфхакi – гэта клас! Гэта па-сучаснаму рэкамендацыi, парады, – ўпэўнена i катэгарычна заявiў тады хлопец.
   – Гэта не парады, а хварады. Не, каб па прастому сказаць «карысныя парады», дык абавязкова патрэбна штосьцi прыплясцi замежнае i самiм незразумелае. Мёдам яно вам маладым намазана цi што? – узлавалася матуля Ягора.

   Той даўнi выпадак замацярэлы айцiшнiк Ягор, якi працаваў праграмiстам у сталiчнай IT-кампанii, успомнiў калi, як кажуць у народзе, «пятух клюнуў яму ў адно месца». Ён працаваў над вельмi хiтрамудрай праграмай i да таго дапрацаваўся, крукам седзячы за сваiм компам, атрымаў такую iнфармацыйную перагрузку, што забыў начыста куды падзяваў ключ ад кватэры, якую наймаў. Тут рабочы дзень закончыўся, амаль усе супрацоўнiкi пакiнулi свае рабочыя месцы, а хлопец не ведаў куды яму дзявацца. Добрымi знаёмствамi ён яшчэ не паспеў абзавесцiся, каб напрасiцца к каму-небудзь нанач, пра начлег на рабочым месцы мова нават не йшлася – будынак, якi здаваўся кампанii ў арэнду, ставiўся на сiгналiзацыю.
   – Мама, у мяне няма з сабой рушнiка, а я ключ ад кватэры загубiў, – што мне рабiць? – раздаўся неяк, поўны роспачы голас сына ў мабiльным тэлефоне мамы Ягора.
   Тая спачатку не зразумела ў чым справа, а калi да яе дайшоў сэнс бяды сына, пачала рагатаць. Сын на такую яе рэакцыю пакрыўдзiўся i хацеў быў адключыць слухаўку, як у ёй раздаўся голас мацеры:
   – А мой ты Ягарок, а мой сынок-яварок, вазьмi свой насавiчок i завяжы на iм вузлiк. Узяў. Завязаў? А цяпер, мой хлопчык, лезь пад стол – там ключ свой знайдзеш.
   I як вы думаеце, людцы, знайшоў той разумнiк свой ключ? Знайшоў! Той, нядбала кiнуты хлопцам на край стала, звалiўся пад яго, калi Ягор перакiдваў туды-сюды нейкiя паперы. На падлозе з мяккiм пакрыццём гука ад падзення, зразумела, хлопец не пачуў. Пасля гэтага выпадка «прасунуты» айцiшнiк стаў больш уважлiва адносiцца да парад старэйшых, якiя ён называў нейкiмi «лайфхакамi», i калi хто з яго такiх жа «прасунутых» калег штосьцi губляў, раiў iм завязваць вузельчык на рушнiку, а для поўнага кантакта з незразумелымi сiламi, якiя падказвалi чалавеку што рабiць у скрутных выпадках, яшчэ i завязваць той рушнiк вакол галавы.
    PS. Не быў бы той хлопец Ягор «прасунутым» айцiшнiкам, каб не ўзяў ды не датумкаўся да iдэi стварыць новамодны сайт карысных парад – «лайфхакаў» па-сучаснаму. Але…, назваўшы яго «Лайкфандыя» (па-сучаснаму), наш новаяўлены лайфхакер напоўнiў яго… Ну i як вы, шаноўныя, думаеце чым? А народнымi «лайфхакамi», накшталт таго рушнiка з вузельчыкам. У кампаньёны наш Ягорка ўзяў сваю мацi – тая ад сваёй матулi (бабы Ганны) ведала процьму народных парад-падказак. Так што цяпер мацi «прасунутага» айцiшнiка-лайфхакера Ягоркi, якая не ведала-не гадала пра свае захованыя здольнасцi, стала сучаснай лайфхакершай. Кажуць, што ў Ягоркi тысячы падпiсчыкаў. А як вы думалi, даражэнькiя – што параiць наш народ прынясе вунь якi прыплод! 

   "Метаморфозы" №3 2022г.