Як параненыя звяры

Ицхак Скородинский
(Варыяцыя 2022)

Мы востра адчуваем...

Параненыя звяры,
што запаўзаюць паміраць у кусты.
У свет цьмяны ўглядаемся...

І!!!

Не верым.

Што ўсё.

Кранты.

І задыхаючыся ад натугі,
зрываючыся ў пеўневы ўсхліп...
Не, не сябе,
куды нам,
судзім
заўсёды,
усюды,
ва ўсім...

ЧУЖЫХ