Ёсць краiна...

Иван Супрунович
Ёсць краіна пад назвай Нiгерыя,
Сёння льецца там брацкая кроў.
Церпяць мукі такія як ты, ды я,
Што  спазналі Хрыстову любоў...

Сілы цемры паўсталі на вернікаў-
Тых, хто людзям нясе Божы свет.
Хто Хрысту абяцаўся быць вернымі,
Прайсці попрышча з Ім след у след.

Час іспытаў як смерч над краінаю,
Што прынес рэлігійны дурман...
Зноў ашчэраны пашчы ільвіныя,
Зноў чакаюць яны хрысціян...

Будзем сёння мы мукі крыжовыя
І пакуты  Хрыста успамінаць
Разам з тымі,хто плямы ружовыя
Будуць з Ім на зямлі астаўляць...

Аб'яднаныя Кроўю Хрыстовай,
Будзем мець у сабе тыя ж мукі,
Каб узнесці Хрысту з сілай новаю
У малітвах за іх свае рукі.