Водгук смаку да любові
праз
велізарні
шмат гадоў.
А разлука...
А разлука,
абвастрае
адчуванні,
раптам,
як быццам,
наяве...
Кадріорг
і шэрх галінак,
Кадріорг
і пах ігліцы…
Кадріорг і...
Вавёрку бачу,
выгнуцца і спусціўшыся,
есць з далоні…
...Што яшчэ?!
Як па прасецы мы беглі…
Смех твой…
Шэпт…
Яшчэ, яшчэ?!
Што яшчэ – забі, не ведаю.
І вачэй тваіх не бачу!!!
І няма, няма прабачэння — нам.
...Асабліва, так табе!
І забі, не памятаю,
ні прычыны нашай сваркі,
ні апошніх слоў тваіх…
Вось!!!
Твой позірк...
Так,
невыразна…
І яшчэ!
Узмах рукі з той электрычкі,
на якой і ты памчалася,
адляцець,
і выпарыцца,
адгукнулася…
Ад мяне.
І як свята
перад смерцю,
выплываеш, як з пустыні,
в памяць…
Бачу, бачу!
…Вусны.
Бачу - шэпчуць,
бачу,
пра мяне.