Лiчбавыя прылады на iнтэгральных мiкрасхемах

Алексей Браницкий
Лічбавыя прылады на інтэгральных мікрасхемах
С.А.Бірукоў
М, “Радыё і сувязь”,1991, 3-е  выданне, МРБ 1159
Дадзена апісанне прынцыпаў выкарыстання  інтэгральных мікрасхем серыі К155, канструкцыі гадзіннікаў і будзільнікаў на мікрасхемах серый К134 і К155, квазісэнсарных перамыкачоў,  частотамера на мікрасхемах серый К155 і К500,  частотамера для вымярэння частаты  сеткі, лічбавых шкал для трансівераў і радыёпрыёмнікаў з вакуумнымі і светадыёднымі індыкатарамі, свіп-генератараў і генератараў для настройкі музычных інструментаў, генератара акордаў для ЭМІ і г.д. У параўнанні з 2-м выданнем разгледжана работа новых мікрасхем серыі К155, дадзены апісанні  прылад на мікрасхемах, якія раней не разглядаліся.
Для радыёаматараў, якія знаёмыя з лічбавай тэхнікай.
Прадмова да трэцяга выдання
Шырокае выкарыстанне лічбавай тэхнікі ў радыёаматарскай творчасці  злучана са з`яўленнем інтэгральных мікрасхем. Лічбавыя прылады, сабраныя цалкам на дыскрэтных транзістарах і дыёдах, мелі значныя габарыты і масу, ненадзейна працавалі з-за вялікай колькасці элементаў, і ў асаблівасці – паяных злучэнняў. Інтэгральныя мікрасхемы, якія ўтрымоўваюць у сваім складзе дзесяткі, сотні, а часам нават тысячы і дзесяткі тысяч кампанентаў, дазволілі па-новаму падыйсці да праектавання і вырабу лічбавых прылад. Надзейнасць асобнай мікрасхемы мала залежыць ад  колькасці ўнутраных элементаў і блізка да надейнасці адзінага транзістара, а спажываная магутнасць у пераліку на асобны кампанент рэзка памяншаецца па меры павышэння ступені інтэграцыі.
У выніку  на мікрасхемах стала магчыма збіраць вельмі складаныя прылады, вырабіць якія ў радыёаматарскіх умовах без выкарыстання мікрасхем было б зусім немагчыма.
Распрацоўцы лічбавых прыладаў радыёаматарам перашкаджае адсутнасць сістэматычнага выкладання пытанняў практычнага выкарыстання мікрасхем у радыёаматарскай літаратуры. Кнігі навуковага характару на гэтую тэму часта падыходзяць да пытанняў праектавання лічбавых прыладаў з пазіцый тэорыі без уліку асаблівасцяў інтэгральных мікрасхем розных серый, а апісанне правілаў выкарыстання канкрэтных мікрасхем раскідана па спецыяльных выданнях,  кіруючых тэхнічных матэрыялах і стандартах, якія недаступныя шырокаму колу радыёаматараў. Аўтарам робіцца намаганне  запоўніць гэты прабел.
У аснове сваёй кніга змяшчае вопыт аўтару па вывучэнні і прымяненні мікрасхем ТТЛ-серый (у асноўным серыі К155), які часткова знайшоў адлюстраванне  ў артыкулах, якія былі надрукаваныя ў часопісе “Радио” у 1977-87 гг. У кнізе  апісваюцца як агульныя пытанні камбінацыйных (элементы І-НЕ, І-АБО-НЕ,  НЕ, АБО-НЕ, І, АБО, дэшыфратары, мультыплексары, пераўтваральнікі кодаў, суматары па модулі 2, поўныя сумтары па модулі 2, поўныя суматары), паслядоўных (трыгеры, лічыльнікі, рэгістры зруху) інтэгральных мікрасхем і аднавібратараў серыі К155, так і апісанні практычных канструкцый з іх прымяненнем. Апісанні дастаткова дэталізаваны, змяшчаюць тлумачэнне прынцыпу дзеяння, часовыя дыяграмы, указанні аб настройцы, чарцяжы пячатных плат.

Лічбавыя інтэгральныя мікрасхемы серыі К155
 Агульныя звесткі