Нiадкуль прыходзяць...

Татьяна Цыркунова
Ніадкуль прыходзяць вершы,
Самі ладзяцца радкі.
Прылятае слова першым –
Жвавым ветрыкам з ракі.

Задаецца хутка тэма,
Забаўляецца душа.
Заахвочана дылемай –
Казкай зорнага каўша.

Кружыць думка, казка ўецца,
Задаецца роўны тон.
Муза-шкодніца смяецца –
Даспадобы камертон.

Тонкай нітачкай сюжэту
Спусташаецца запас.
Напішу я казку гэту,
Папрацую без параз.

Ніадкуль прыходзяць думкі,
Словы складзены ў радкі.
Новай казкі чую гукі,
Не дазволяць спаць гудкі.