Для маладой...

Татьяна Цыркунова
Анталяжы на каўнерык —
Для дзяўчат турбота.
Стужка з нітак — для манеры,
Ёй імя — фарбота.

Карункі, яшчэ фарботы,
Вопратку аздобяць.
На нагах — казловы боты —
Строй прыгожым зробяць.

Рукадзельніцы-дзяўчаты,
Камяні, бліскучкі...
Росшыўка — ёй крой пачаты,
Брыж махрысты ў ручкі.

Посцілка  — на ёй карункі,
Кутасы — фарбота.
Для нявесты падарунак,
Для пасага — квота.

Ёсць узоры каляровы,
Тонкія пляцёнкі.
Маладая, будзь здарова!
Добраю стань жонкай!

Анталяжы на каўнерык
Зберажы для дзетак.
Стужка з нітак — знак даверу,
Захавай, Бог — сведак...