Мая родная мова. стих на белорусском языке

Татьяна Домаренок
Мая родная мова, мая калыханка!
Я люблю твой пяшчотны ласкавы напеў.
Хто прыдумаў цябе, увысь падняўшыся зранку,
У азёраў люстэркі з любоўю глядзеў.

Можа бусел прынёс цябе людзям на крылах,
А ў птушак лясных ты ўзяла галасы?
Можа звон ручаёў ты ўсім падарыла
Простым голасам сэрца і добрай душы?

Я люблю цябе, мілая родная мова,
Ты ж красуйся, жыві, лашчы сэрца маё.
Ні за што не згублю беларускае слова,
Яно з намі навекі, яно – наша жыццё!

22.02.22

21 февраля - международный день родного языка.

Дорогие друзья! Мои сказки и рассказы, электронные книги, сведения об изданных книгах вы найдете на сайте
http://domarenok-t.narod.ru/