Надыйшл сапра дныя з мовыя дзянёчк

Вера Стасенко
Кожны год у студзені па даўняй традыцыі ў Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музее старшым навуковым супрацоўнікам Верай Сяргееўнай праводзіцца святкаванне Каляды. Вось і на гэты раз на музейны занятак “Каляда ідзе...” прыйшлі навучэнцы дяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў  г. Слаўгарада” разам з настаўніцай выяўленчага мастацтва Аленай Аляксандраўнай Громавай, дзе ў зале “Этнаграфія” пазнаёміліся бліжэй з традыцыяй свята.
Галоўнай мэтай занятка: далучэнне дзяцей да традыцыі народнага святочнага гуляння Каляда і знаёмства з атрыбутыкай, замовамі і спевамі.
Па-першае, дзеці пазнаёміліся ад якіх часоў да нас дайшло гэтае свята і з якімі паздеямі звязана ў жыцці нашых продкаў. Паслухалі аповяд: “Даўно гэта было, ячшчэ з тых часоў калі ў хатах не гарэлі лямпачкі, не было тэлефонаў, тэлевізараў, радыё, інтэрнэта. Людзі шмат працавалі на зямлі, пасвілі і даглядалі хатнюю жывёлу, і, больш таго, верылі ў духаў. Лічылі, што ўсё наваколле жыве, так, як чалавек. Вельмі шанавалі нашыя продкі Сонца і пакланяліся яму, як Вышэйшаму Бажаству. Дзяды ды прадзеды казалі: “Каляду сустракаюць, як новае сонейка ў небе народзіцца. Уранні пасля самай доўгай ночы, Сонейка на небе пачынае ўзрастаць – дзень становіцца даўжэйшы. У даўніну нараджэнне новага Сонейка лічылі пачаткам Новага года” А зараз вучоныя гэты дзень называюць днём Зімовага Сонцастаяння. Як усё пераблыталася ў жыцці? Раней святы Раство Хрыстова і Каляда супадалі з днём зімовага нараджэння Сонца, таму прысвячалі яму асобныя спевы...”
Праз ролявую гульнявую дзейнасць навучэнцы асабіста пазнаёміліся з святочнай традыцыяй, паспрабавалі пакалядаваць, пераапраналіся самі ў персанажаў “гаспадыню”, “гаспадара”, “казу”, насілі “зорку”, завучвалі  тэкст народных песень, нават, паваражылі і загадалі жаданне.
Занятак вельмі спадабаўся навучэнцам, бо яны даведаліся не толькі аб святочнай традыцыі Каляда, а і атрымалі салодкі падарунак, у якасці калядоўшчыкаў, і “Сонечнага анёльчыка”, які зрабілі сваімі рукамі.
Далей навучэнцы адправіліся ў гістарычнае падарожжа да Замкавай гары - вытокаў з’яўлення  гарадзішча, сучаснага горада Слаўгарада. У гульнявой форме пазнаёміліся з яго архітэктурай, напрыклад, дабяжы да “варот замчышча”, або “Хто хутчэй знойдзе “скадынаўскі валун” і інш. Апошняй кропкай тематычнага занятка “Зімовыя гульні і забавы” было знаёмства з народнай гульнёй “Чыж”. З цудоўным настроем дзеці вярталіся да хаты.
Фотаздымкі і тэкст Веры Стасенка
16.01.2021