Дайце людзям кулямёты

Анатоль Кудласевич
Дайце людзям кулямёты --
Пастраляюць ідыётаў,
А затым -- саміх сябе
Ў міжусобнай барацьбе.
Не давайце кулямёты людзям,
Бо нікога тут не будзе,
Застануцца толькі трупы
І яшчэ вось тая група,
Што завезла кулямёты
Для тутэйшых ідыётаў.