Не наливаюць маладое вино...

Анатоль Кудласевич
Архіў ЖЖ - "НЕ НАЛІВАЮЦЬ МАЛАДОЕ ВІНО Ў СТАРЫЯ МЯХІ"
Некалькі разоў пазваніў у штаб Някляева, каб 16 снежня праспяваць песню "Трыццаць тры крокі да Годнасці" на Плошчы Волі. Безвынікова. Складаннем праграмы і арганізацыяй займаецца нейкі Міхась Пашкевіч. Дык вось сутыкнуўся з тым самым духам, дакладней душком, які быў у штабах кандыдатаў у 2006 годзе. У іх ужо ўсё распісана, раскладзена па палічках -- аніякай шчылінкі да "экспромту",  жывога руху, адчування патрэбы часу і г.д.
Гэта вельмі засмучае. З такімі падыходамі можна распісваць-разлінейваць толькі сваё паражэнне.
Перамога заўсёды бывае спантаннай, знянацку, нечаканай, а для гэтага трэба "адкрыць шлюзы" народнай ініцыятывы.
Вельмі шкада, прайшло пяць гадоў пасля мінулых выбараў, а нашы барацьбіты не навучыліся на сваіх памылках.
Вось хоць бы са сцягамі, якімі можна ўпрыгожыць увесь Мінск, усю Беларусь. Ці пачуюць яны, ці змогуць зрабіць, каб ідэя перарасла ў Справу? Трэба толькі забяспячыць людзей бел-чырвона-белымі палотнішчамі. Знайсці прыхільнікаў і ўручыць гэтыя сцягі. Здаецца, дробязь, але гэтая дробяць можа паўплываць на агульны настрой і на самі выбары.