Ястраб, Беларусь перадусiм

Анатоль Кудласевич
Хоць і будзе мая мая даўняя знаёмая Арына Ястраб на мяне сварыцца, што без яе дазволу і папярэдняга ўзгаднення апублікаваў яе фотаздымкі, але ж зраблю так, як хачу. Ну, хіба гэтыя фотаздымкі трэба было каніцеліць і ўзгадняць. Мне здаецца, што ўсё проста выключна. Сёння некалькі гадзін правялі ў майстэрні Віктара Ястраба і яго жоначкі Насты, -- Віктар -- гэта  сын Арыны Ястраб і мастака Фёдара Ястраба. Нарэшце змог данесці і аддаць рукапіс Фёдара. Столькі цудаў здарылася, пакуль ішлі з Арынаю да майстэрні, што проста дзіву даешся.
Па-першае, у альшанца Мікалая Андрусевіча даведаўся, што мой аднакурснік па Пінскім сельскагаспадарчым тэхнікуму Казік Флар'яновіч, -- усё ж такі жывы. А я ж маліўся гадоў дваццаць за чалавека, як ужо адыйшоўшага ў іншы свет. Бо мне неяк сказалі, што Казік быў камсоргам у Альшанах, і загінуў у аварыі. Даў Андрусевічу тэлефоны свае, каб ён, калі ўбачыць Казіка. перадаў яму, каб той мне пазваніў. А ўсё таму здарылася, што пакуль я купляў у Андрусевіча чатыры качаны альшанскай капусты, Арына пабегла за каньяком, каб адзначыць вяртанне рукапісу Фёдара Ястраба, што ўжо колькі год ляжаў у мяне, на сваю радзіму. Вось і разгаварыліся з альшанцам...
Калі праходзілі да майстэрні каля царквы Архістраціга Божага Міхаіла, насустрач нам патрапіўся а. Георгій, той самы Георгій з горада Ракава, якога я калісьці прасіў быць маім духаўніком, будучы старастай прыхода. Яго завуць на прыходзе "барынам", бо ён апранаецца з добрым густам і вядзе сябе з годнасцю шляхетнай, і мне, калі яшчэ быў вартаўніком на прыходзе, і яго прыслалі да нас, -- вельмі спадабаўся. Высокі, прыгожы, чарнявы... Гэта той самы бацюшка, які калісьці здзівіў мяне адмысловым ракаўскім слоўцам, -- і ў беларускіх слоўніках яго не заўсёды знойдзеш. Айцец Георгій (тое ж самае, што і Юрый), здалёк пакланіўся нам, і мы ў адказ пакланіліся, і ўзялі блаславенне. Калісьці Георгій некалькі разоў мяне падвозіў дахаты. У яго вельмі харошая машына, дарагая я скажу. Дарэчы, калі на вайсковых могілках хавалі Настаяцеля, і калі я ў алтары Храма Аляксандра Неўскага перадаў свой праект "Ограда Храмаў" і сваю кнігу прозы "Пераход" з рук у рукі Мітрапаліту Паўлу, айцец Георгій адзіны са святароў нашага прыхода, які таксама прысутнічаў на гэтым мерапрыемстве. І зусім нядаўна, калі я з Ольваю зайшоў раніцай у царкву, думаючы, раптам там сустрэну Аляксандра Шрамко, раптам ён служыць будзе, -- аказалася, што служыў якраз а. Георгій.
Пагаварылі мы з айцом Георгіем, пацікавіўся ён, у якім доме я жыву, які ў мяне пад'езд... ДЗіўныя твае справы, Госпадзе. Я помню, айцец Георгій, як вы перажывалі за мяне, каб Настаяцель не падумаў чаго дрэннага, як вы бегалі і тлумачылі, клапаціліся, каб у мяне лішні камень на прыходзе не кінулі. Я ўсё помню, айцец Георгій. ДЗякуй вам, што вы ёсць і служыце на прыходзе Архістраціга Божага Міхаіла. І хоць завуць вас на прыходзе "барынам", дык можа гэта і не ганьба, а гонар вялікі. -- я вас усё адно люблю. Бо вы, як гаворыць мая Вераніка, -- Сапраўдны!
І пайшлі мы з маёю Музаю далей, каб патрапіць у майстэрню яе сына. І што вы думаеце. Лоб у лоб сутыкнуліся з чалавекам, Сяргеем Шпакоўскім, -- былым ваенныем у званні палкоўніка, выгульваў саю сабаку. А ён яшчэ і з лыжнымі палкамі. І гэтак мы радаваліся, што сустрэліся. Бо колькі разоў некалі мы размаўлялі з ім на выгуле, калі яшчэ я старастам прыхода служыў, і колькі ён мне ўсяго распавёў. І быў нават амаль трагічны выпадак, калі Сяргей спакусіў мяне распіць на пустыры бутэльку гарэлкі, што мы паспяхова і зрабілі, а мая Ольва атрымала цеплавы ўдар. Ледзьве ўратавалі тады яе. На руках прынёс паўмёртвую. Добра, што ў кіроўцы, які побач прыпыніўся, вада аказалася... Гэта было гады два таму. І вось сустрэліся. Дзякуй Божа, што ты мяне зводзіш з маімі праверанымі людзьмі. Сяргей парадаваўся, што і я з лыжнымі палкамі, але здзівіўся, што мае палкі скотчам перавязаны... Хутка сустрэнемся, і я ўсё растлумачу баявому палкоўніку. І пайшлі з Арынаю далей. І патрапі ў майстэрню яе сына Віктара. І зноў я здзіўляўся. А майстэрня знаходзіцца па адрасе Школьная 21А, -- і ёсць у двары злы сабака, што службу ведае дакладна. І пагаварылі мы з тым сабакам, хоць яна і сукай аказалася, а з сукамі гаворка заўсёда не простаю атрымоўваецца. А палю я цяпер да ведама самых цікаўных, не "Монтэ Карло" (ружовы" а вось гэтыя, --  "PAL MAL".
І праз колькі гадзін выправіліся мы з Арынаю-Прыгажуняю з майстэрні, каб не перашкаджаць болей маладым мастакам Віктрау і Насце справай займацца. І заглянуў я на Школьную, дзе воўк калісьці жыў, і вораны. Там было чалавек 15-ць, але Юрыя Мельніка не застаў. Усё памянялася цяпер там. Тры гады прайшло, як усё памянялася. Але слава БОгу, што яшчэ стаіць іх дом, слава Богу, што яшчэ жывы Юрый Мельнік, маёр спецназа, які трымае, збірае, і прытуляе людзей бяздомных, бяспраўных і амаль прапашчых і арганізоўвае рэабелітацыйны цэнтр. Шкада, што  Юрыя не застаў на месцы, сказалі, што будзе праз некалькі дзён.
Я думаю, што Беларусь будзе жыць. Пры любых раскладах. Беларусы вельмі моцныя людзі. Нас ніхто не адолее. Мы с Богам заўсёды.
А ты,  Арына, прабач, што зноў цябе не паслухаўся і надрукаваў твае фотаздымкі не ўзгадняючы з табою. Але ж з іншага боку, хіба такія фотаздымкі могуць не падбацца? Мне дык усё падабаецца.
Жыве Беларусь!
І будзе жыць вечна. Бо -- Беларусь перадусім.