О словаре эпитетов Максима Богдановича

Анатолий Бесперстых
О словаре эпитетов Максима Богдановича:
Анатоль Паўлавіч Бясперстых  – аўтар шэрагу навукова-даследчых і літаратуразнаўчых прац, літаратар, шырока вядомы як на Полаччыне, так і за яе межамі. Чарговая кніга навукоўцы прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння славутага класіка беларускай літаратуры М. Багдановіча. Творчасць беларускага паэта ўвайшла ў фонд не толькі нацыянальнай, але і сусветнай культуры дзякуючы ўжыванню аўтарам класічных форм верша, адметных вобразаў і сімвалаў, багатых скарбаў роднай мовы.
Прапанаваны А.П. Бясперстых слоўнік апісвае каля 1140 эпітэтаў, ілюстраваных цытатамі з кнігі вершаў М. Багдановіча «Вянок», а таксама каля 500 эпітэтаў з вершаў, якія напісаны паэтам на русскай мове.
Слоўнік зроблены кваліфікавана, слоўнікавыя артыкулы пабудаваны дакладна – тут, уласна кажучы, логіку выкладу дыктаваў сам мастацкі і гісторыка-культурны матэрыял. Добра, што аўтар гэтай логікі прытрымліваўся.
Цытаты ў слоўнікавым артыкуле маюць разгорнуты выгляд, што красамоўна сведчыць пра багацце лексікі і паэтыкі М. Багдановіча.
Праца здоблена метадам выбаркі, аднак нельга не даацэньваць яе мастацка-навуковую вартасць.
Навуковая праца дазволіць павысіць узровень падрыхтоўкі студэнтаў-філолагаў, падасць матэрыял для самастойнай працы ў галіне беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, будзе карысна настаўнікам і вучням школ, а таксама у адукацыйнай практыцы, дасць магчымасць інтерпрэтацыі культурнай спадчыны М. Багдановіча.
Т. Р. Багарадава, кандідат філалагічных наук.