Ад паездкі Ў Тару - адказала,
Бо спраў сваіх было не мала.
Потым памеркаваўшы, зразумела,
Што выглядаць буду няўмела.
Бо хто раскажа , як не я,
Можа то місія мая!
Хто знае беларускі быт?
На мове ўмее гаварыць?
Хто знае песні, байкі, казкі?
Ды хараводы, полькі, пляскі?
Мне трэба гэта ратаваць,
Каб ад развалу захаваць !
Зашавяліўся срам ў мяне,
Што ўсё загіне тут на дне.
Трэба народу расказаць!
Звычкі ў зямлю не закапаць !
Сабрала песні, падарункі,
Аддзенне, ежу, вершы, клункі.
Ды хутка рушыла ў дарогу,
Мо, акажу якусь падмогу?!
Як беларусам прыйшлось жыць,
Бо час ўжо хуценька бяжыць !
А моладзі ўсё трэба ведаць!
Душу бульбяцку распаведаць.
Калі не я - дык хто раскажа?
Ды якусь звычку ім пакажа.
Як Новы год сустракаць трэба,
Каб было ў волю і сала, і хлеба.
Каб і ў гародзе ўсё радзіла,
Расло там, дзе "каза" хадзіла.
Якія звычкі і прыкметы,
Якая вясна будзе, лета.
Заклікаць Барыску ў агародзе!
Каб еў яешню на парозе.
Тады і плот будзе стаяць,
Не зможа вецер паламаць!
Як каня ў боты абувалі,
Ды вясну красную гукалі!
Пяклі жанчыны жаўрукоў,
Каб ўжо вясна ішла дамоў!
Такі зрабілі нам прыём,
Што не абыйшлося адным днём !
Мо не хапіла б і нядзелі,
Каб вывядаць ўсё хацелі .
Колькі насельніцтва жыве?
Чаму Аціркай люд заве?
І з куль явілісь "хадакі",
Сабраўся люд сюды які?
Вакол былі якія вёскі?
Вайны Айчыннай адгалоскі.
І колькі было ветэранаў,
Што гналі ворагаў паганых!
І тут Бессмяротны полк ішоў,
Каго мядаль пасля знайшоў.
Няслі дзядоў партрэты дзеці,
Каб шанавалі мір на свеце.
Нам песні "Івіца" спявала,
За сэрца кожнага кранала!
І песні родныя гучалі!
Бо з беларусскай прыйшлі далі.
І ў маім сэрцы загучалі,
Быццам сто год разам спявалі !
Зрабілі тут такую хату!
Колькі сабралі экспанатаў!
А маладое пакаленне,
Нам паказала прэдстаўленне.
Як салдат з сякеры варый кашу,
Вучыў быць мудрым моладзь нашу.
Ад смачных страў ламіўся стол,
Цясніўся люд стала вакол.
Былі і дранікі,і калдуны!
Усім частавалі нас яны !
Потым па хатах разышліся,
Распросы запаўнач вяліся!
Гучалі вершы і прыпеўкі!
Як варажылі ў "Святкі" дзеўкі !
І як вадзілі карагоды,
З'язжалісь у "Маслянку" падводы!
Як на Стары Новы год чудзілі,
На Івана Купала ваду лілі.
Ў Ацірцы яшчэ ёсць старажылы,
Што "самаходамі" бацькі былі.
Як у "родным куце" там расло,
Каб узрадзіць як ранш было!
Да Перамогі многа не дажылі,
На вайне голавы злажылі.
Прыйшлі і з ранамі, без ног,
На кожнай хаце ёсць значок !
І помнік тут стаіць салдату,
Шануюць памяць Ацірцы свята!
Каб праз гады і праз вякі,
Бераглі памяць землякі !
19 снежаня 2021 года
С. Ацірка, Тарскага р-она, Омской обл.