Вясновы настрой. верш

Татьяна Домаренок
Першы і светлы вясновы дзянёк
У лес завітаў, быццам сонца званок.
Снег на зямлі пацямнеў і растаў.
Шпаркі ручай усю ляноту прагнаў:

- Хопіць вам спаць, прачынайцеся, соні!
Знікла Зіма, дзень пачаўся вясновы.
Птушак чакайце, што вернуцца хутка.
Гнёзды рыхтуйце, дзе спаць іх малюткам.

Дрэвы прачнуліся, увысь паглядзелі.
Бачаць – Вясна ў лес спяшаецца смела.
Позірк вачэй у яе прывітальны.
Зробіць у лесе парадак крыштальны.

Змрочнае неба ачысціць да сонца,
Каб прамяні зямлю грэлі бясконца.
Лес апранецца ў сукеначкі з кветак.
А за Вясной потым прыйдзе і Лета.

12.12.21