Бярозанька. верш

Татьяна Домаренок
Бярозанька маладзенькая,
Быццам дзяўчынка маленькая,
Тонкія нітачкі-косы вісяць,
Лісцем шуршаць і святлом зіхацяць.

Дзіўнае дрэўца, бялюсенькі стволік,
Лепшага дрэўца не ўбачыш ніколі.
Дужай расці і ўверх падымайся,
Песні спявай ды ўсім ўсміхайся.

Я падыду да цябе на світанку.
Ты яшчэ спіш ці праснулася зранку?
Косы спляла і на свет паглядаеш,
Сонца, што толькі ўстае, сустракаеш.

Птушка ляціць, на галінку садзіцца,
Хоча сяброўствам з табой заручыцца.
Песняй чароўнай размову заводзіць.
Ты ж назіраеш, як Сонца ўсходзіць.

Зірк – прамяні ад яго паляцелі,
Стволік і косы твае абагрэлі.
Улетку, прынцэса, жыві, весяліся!
Прыйдзе зіма, спаць паціху лажыся.

10.12.21