Набрыдзi

Анатоль Кудласевич
Набрыдзі
Думае набрыдзь-плесень
Як задушыць планету.
Зырыць як воўк у лесе,
Што ім зрабіць для гэтага.
Родная мова ў сэрцы,
Роднасная ў галаве.
"Як беларускасць сцерці?
Гены ж назад не запхнеш!"
Думалі і гадалі, -
- Эўрыка! Во, знайшлі! -
І пад шумок прыбралі
Надпіс пятай графы.

Літаральна пазаўчора сустракаўся з адным мудрым чалавекам, якога можна па старажытнаму звычаю назваць "жрацом", або даць больш знаёмую славянам характарыстыку "валхва". Разважалі пра тое, што цяперашняму чалавецтву жыць засталося лічаныя дзесяткі гадоў, калі не меней. Магчыма, яно будзе цалкам знішчана, як папярэднія цывілізацыі. Чалавеку гэтаму пад восемдзесят. Гідра сусветнага зла, як гэта не дзіўна, знаходзіцца не ЗША, не ў Еўропе, не ў Ізраілі, не ў якой-небудзь Швейцарыі, хаця моцныя шчупальцы прысутнічаюць ва ўсіх пералічаных дзяржавах, але ж галава гідры - знаходзіцца ў Маскве, у самым Крамлі. І чалавек гэты даведаўся пра гэта, вы не паверыць, даведаўся ад амерыканскага рэзідэнта, якому падпарадкоўвалася шэсць с паловай тысяч агентаў, даведаўся ажно ў 1978 годзе. Гэты ж рэзідэнт яшчэ тады сказаў яму, што СССР абрушыцца, што ўсё даўно спланавана, што нічога змяніць ужо нельга. І гэта было 36 гадоў таму. А пра сённяшні час і становішча і наварыць жудасна. Усё ляціць пад адхон. Я спрабаваў пярэчыць, што ёсць, маўляў, яшчэ беларусы, ёсць я на гэтая зямлі, ёсць мая сям'я, мае сябры, маё роднае Толмачава... Што беларусы, як тыя атланты, яшчэ трымаюць зямлю на сваіх плячах, што беларускі волатаўскі дух яшчэ выявіць і пакажа сябе...
- І дзе запісана, што ты беларус.
- Дык вось жа, у пашпарце, - я дастаў пашпарт, гартаў яго і не знаходзіў запісу, не знаходзіў графы "нацыянальнасць"
Яна ж была, яшчэ зусім нядаўна, у савецкім пашпарце, у маім ваенным білеце яшчэ і сёння стаіць. Эй, вы, дзембеля Рэспублікі Беларусь, гляньце ў свае ваенные білеты, што стаіць у вас першым пунктам у агльных звестаках, у ваенных СА пунктам № 1 - место рожденія, а пунктам ; 2 - нацыянальнасць.