Казачная аповесць -Маша i яе чароуны лес-

Татьяна Домаренок
Мой паважаны чытач!
У лістападзе 2021 года ў “Выдавецтве “Беларусь” выйшла кніга “Маша і яе чароўны лес”. Гэта казачная аповесць пра жыццё сучаснай дзяўчынкі ў чароўным лесе, пра яе цікавыя сустрэчы са звярамі, птушкамі і нават з раслінамі. Машын лес любяць і берагуць казачныя Феі: Вясна, Лета, Восень, Зіма. Яны знаёмыя не толькі з раслінамі і жывёламі гэтага лесу, таксама ведаюць яго гаспадыню Машу, хаця сама дзяўчынка не здагадваецца пра гэта.
Маша – дачка лесніка. Яна жыве ў хатцы, пабудаванай пасярод дрымучага лесу. У гэтым лесе схавалася невялікае возера. За лесам – вёска, дзе жывуць бабуля і школьныя сябры дзяўчынкі. Маша любіць прыроду, яна ўважліва назірае за зменамі, якія адбываюцца на працягу года ў яе родным лясным царстве. Зіма змяняецца Вясной, Вясна – Летам, Лета – Восенню,  і ўслед за гэтым змяняецца жыццё ў лесе.
Колькі такіх запаведных месцаў у нашай Беларусі, не злічыць! Гэта і Бярэзінскі запаведнік, і Белавежская пушча, і Прыпяцкія лясы і балоты, і Налібоцкая пушча.  Калі паглядзець на нашу зямлю з вышыні птушынага палёту, то можна ўбачыць, як у прыгожых старых лясах нібы чароўныя люстэркі зіхацяць сотні вялікіх і маленькіх азёр, сярод іх Браслаўскія, Лясныя, Блакітныя азёры і самае вялікае беларускае возера Нарач.
У кожным з такіх дзіўных па прыгажосці лясоў можа жыць дзяўчынка, пра якую пойдзе гаворка ў гэтай аповесці. Так давайце пажывём яе жыццём і палюбуемся на прыгажосць беларускай прыроды.

Парадак казачных апавяданняў у кнізе наступны:
Вясновы сюрпрыз
Новыя вясновыя радасці
Бярозавы гай
Новыя падарункі чараўніцы Вясны
Бярозкіны “завушніцы”
Машыны шпакі
Бэзавы сад
Апошнія вясновыя дзянькі
Ура, канікулы!
З татам на рыбалку
Першы дзень летняга адпачынку
Ваверчаня Цішка
У вёску да бабулі
Сунічная паляна
Чароўная раніца на Івана Купалу
Папараць-Кветка
Жнівеньская навальніца і татавы пчолы
Адлятае  Лета
Чараўніца Восень прыйшла ў Машын лес
Першы раз у чацвёрты клас
”Бабіна  лета” ў лесе
Падарункі Восені
Лебедзь
Журавіны
Першы снег
Мароз і снег у лесе
Хутка Новы год
Навагоднія святы і падарункі
Сыходзь, Зіма, Вясна на парозе!

Казачная аповесць прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
Выдатная ўкраінская мастачка ГАЛІНА ПОЛЬНЯК зрабіла цудоўныя маляўнічыя ілюстрацыі да гэтай кнігі.
У кнізе 180 старонак, тыраж 800 экз.

Дарагія сябры! Шукайце цікавую кнігу для дзяцей у кнігарнях Беларусі і інтэрнэт-крамах.

У 2022 годзе ў рэспубліканскім літаратурным конкурсе “Іван Шамякін. “Сэрца на далоні” аўтар атрымала 1 месца за казачную аповесць у намінацыі «Проза».

Дарагія сябры! Шукайце цікавую кнігу для дзяцей у кнігарнях Беларусі і інтэрнэт-крамах.

У Белкнізе  каштуе 37.47

OZ.by
https://oz.by/books/more101087112.html

Відэа кнігі  https://www.youtube.com/watch?v=bB1NfbvS3B8

http://domarenok-t.narod.ru/stories/01/1695.html


12.11.21