Беларусы, бойцеся жартваць...

Анатоль Кудласевич
Беларусы, бойцеся жартаваць… (крапавы?) (27.10.2021г.)
Нават у думках бойцеся. Іншым разам думкі нечакана спраўджваюцца.
Па-першае, сёння нечакана напісаўся васьмірадковы верш на рускай мове, і не чакаў зусім такога, бо калі выгульваў Пацешку, нешта круцілася пра Птушку Гамаюн. Нават занатаваў некалькі радкоў. А вось высраліла часусьці гэта на расейскай. Даўно не пісаў…
Я пісаў учора ў ФБ, што прагульваючыся з Веранікай па Сухарава, мне нечакана "вайсковую чэсць атдалі", а я настолькі разгубіўся, што не адказаў. Я ж ужо месяц у бушлаціку Андрэевым хаджу, штонцы прыкупіў, і берет нашу жоначкі сваёй Веранікі. Дык вось запосціў гэты выпадак. А сёння раніцай яшчэ круцей усё раскруцілася.
Іду сабе па вялікім крузе Сухарава, праходжу каля Радзівілаўскага і раптам хлопец са Шнаўцарам гадоў трыццаці зноў казырнуў мне... А ў мяне ў правай павадок ад Пацешкі, няўмела адказаў левай, быццам бы і не служыў…Падвёў Пацешку да яго сабачкі, глянуў кабялёк, каб яны пазнаёміліся... А ён раптам: "Ой, прідержіце, а то раптам пакусае..."
— Не павінен быццам бы... У мяне сука.
Пацешка пацалавалася са Шнаўцарам, але я прытрымліваў яе на павадку, мала ці якія кабялі цяпер водзяцца ў Сухарава?
—А вы так па святочнаму, быццам на парад які?
— Дык ужо месяц так хаджу...
—Крапавы? — спытаўся ён, паказваючы на берэт.
— Няхай думаюць, што крапавы...
Разыйшліся з хлопцам па сваіх шляхах. Быццам бы і не гаварылі болей нічога, нават мянушку Шнаўсера не спытаўся і імя самога гаспадара.
Прыйшоў дахаты. Зайшоў у фесбучак. Ва ўчарашнім посце каментарый пра "вайсковую чэсць", якую мне адталі, знаходжу камент ад
Ivan Hryharovi;
Ён тры клічнікі паставіў. Я напісаў пад яго каментам, “Уяўляеш, сёння раніцай мне зноў чэсць атдалі”, ён адказаў “Ага, як заслужанамі чалавеку…”, я нічога не адказаў на яго камент, але падумалася і хацеў нават запісаць, але перадумаў, што “з такімі тэмпамі, заўважыўшы мяне здалёк, хутка на страявы шаг будуць пераходзць…” — Я ТОЛЬКІ ПАДУМАЎ ТАК. Праз нейкі час вырашыў схадзіць у цырульню і пагаліцца. Зайшоў.
Адразу пасадзілі.
— Як вас стрыгчы. Пад нуль, як навабранца…
Пастрыгся, выходжу, цыгарэту запаліў, абарочваюся, бачу ідзе дзядок гадоў 75-ць увесь сівы, ідзе страявым шагам. Добра, што не праданым, рука нага, парвая, левая, так чотка ўсё… Я гляджу на яго і прыфігеваю. Гэта што нейкі прыкол? Дзядок прайшоў міма. Я доўга адсочваў яго хаду, ён ішоў менавіта страявым крокам… І толькі праз метраў трыста, калі рукі ў кішэні паклаў, перайшоў на звычайны хаду.
Вось і такое бывае… Значыць, — Жыве Беларусь! І адолее ўсякую навалу.
Вечарам праз лоджыю з Груздзіловічамі перамовіўся, і з палкоўніка. А бусіка з цёмнымі сцёкламі, што дзяжурыў, тыдзень, ці два, болей не заўважыў.