Бондар. Змитрок Бядуля. От лица жены

Анна Слюсарева
I
Я шчаслівая жонка. Мой Даніла славіўся на ўсю ваколіцу сваімі вырабамі з дрэва, з яго рук яны выходзілі гладкія, прыгожыя і вельмі зграбныя. Ён прадаваў іх на ўсіх кірмашах і іх ахвотна скуплялі, а таму жылі мы добра.
Бяда ў нас, вядома, адна была - дзяцей нам Бог не даў, але што ж ты тут зробіш.... Затое, муж мой гарэлку нават у рот не браў, а таму яго «залатыя рукі» кармілі нас даволі шчодра. Ды толькі ведаю я, што не грошы важныя мойму Данілу, ён справу сваю любіць і сэнсам усяго жыцця ставіць. А таму, калі ён інструменты свае бярэ, ды за дрэва садзіцца, вочы яго марамі і шчасцем напаўняюцца. Падчас працы, мог нават пра ежу і сон забыцца, а я і нагадаць баюся яму. Нельга ж ні шолаху, ні гуку выдаць, а то збіць можна працу-то. Я і хаджу на дыбачках, ды лішні ўздых зрабіць баюся, але я ўсё разумею і не скарджуся ні на што. Суседзі таксама пра гэтую асаблівасць ведаюць, а таму не прыходзяць да нас у дом, калі Даніла працуе, каб не перашкаджаць. А калі хто і прыйдзе, то не затрымліваюцца. Таму я часцей у доме адна. Гэта можа і добра, глупствам не маюсь, ежу прыгатаваць, ды працу якую зрабіць паспяваю, а ўсё ж адна і адна, нават і дзетачку понянькаць ніяк.
Так і цягнулася наша з ім жыццё, аж да сівізны дажылі разам. Ён майстраваў з дрэва, а я ўсё клапатала вакол, ды старалася засцерагчы яго ад усякай іншай працы і цяжкасцяў. Ён у мяне такі таленавіты, а раз Бог даў яму «залатыя рукі», то і няправільна гэта будзе такімі рукамі грубую працу рабіць. А з чым я сама справіцца не магу, то мужыкоў паклічу дапамагчы і добра. Муж мой, што сонца, як жа можна не заўважыць яго талент, яго розум. Ды і бацька з матулей мяне вучылі ва ўсім на мужа спадзявацца, а як інакш ж?
Даніла мой кахае мяне, гэта дакладна. Са мной ён раіцца, і я ведаю, як важная мая ацэнка яго працы. Ах, мой Даніла, колькі ж ведаў і таямніц ён носіць у сабе!
II
Зімовая ноч. Ужо даўно сцямнела, хоць вока выкалі, так цёмна ў вёсцы. Толькі лучына чадзиць і дыміць. Я доўга прывыкала да такога маленькага святла, вочы слязяцца ад дыму і вельмі хочацца спаць, але гэта ўсё не важна!
Пані, сама Пані зацікавілася творамі майго Данілы і заказала ў яго начоўкі, цабры, вёдры і некалькі лыжак. Даніла рыхтуецца да новай працы, бо проста так не возьмешся за такую працу!
Даніла працуе і працуе, забыўшы пра сон і ежу, а як жа я магу яго адрываць! Забывае пра ўсё, ён знаходзіцца ў сваім асаблівым стане, яму трэба сканцэнтравацца, я разумею, каб Пані зразумела, гледзячы на яго цудоўную працу, якой таленавіты мой Даніла!
Па бляску вачэй, па маршчынам на лбе я разумею - пачалося. Я стаю побач і ціха гляджу на свайго мужа. Мне здаецца, што зараз адбываецца нейкі цуд, але з-за чаго так цьмяна на душы маёй?
Я мяняю лучыну за лучынай, ламаю вугольчыкі - стараюся трымаць агонь роўным. Мае рукі, твар і адзенне ў сажы, усё чухаецца. Увесь час хочацца кашляць з-за дыму, які лезе ў рот, нос і вочы. На пальцах апёкі і спіна няўцешна баліць. Усё гэта цьмянее на фоне таго зачаравання, якое ахоплівае гледзячы на «залатыя рукі» майго мужа!
Шмат гадзін Даніла займаецца толькі інструментамі, падрыхтоўваючы іх да працы, пакуль я ў нецярпенні чакаю. Вялікі вопыт, які ён набыў доўгімі гадамі працы - патрабуе гэтага. І пакуль ён працуе ні мыш, ні камар, ні тым больш я не павінны і гуку выдаць. Я гэты строгі закон добра ведаю. Часам мне здаецца, што нават вецер цішэй гудзе, пакуль Даніла майструе. А інакш і быць не можа - у мужа велікаяая сіла!
III
Доўга стаяў Даніла з інструментамі, і толькі-толькі ўзяўся за матэрыял. А я побач, стол пратру ад пылу і пілавіння, інструменты, што раскіданыя па ўсёй майстэрні, на месцы раскладу, стружку смяту ў куток - усё для добрай працы майго Данілы. Яму ж некалі такім глупствам займацца, бо чым далей, тым праца патрабуе больш розуму, больш адказнасці.
Думка, што сама Пані пажадала мець у сябе працу «залатых рук» майго мужа, кружыць галаву! Вось хто па-сапраўднаму ацэніць яго працы!
Гледзячы цяпер на майго Данілу, я бачу зноў таго маладога, рухомага хлопца, за якога я выйшла замуж. Я адразу ўспамінаю нашы прагулкі і яго гарачыя словы пра каханне. Ах, як даўно гэта было! Мне падабаецца глядзець за яго працай, толькі тады ён такі - бесклапотны, шчаслівы. Гледзячы на яго такога, бача яго радасьць, і ў маёй душы падымаецца сонца, якое ўжо не ўзыходзіла даўным-даўно.
IV
І вось мы на маленькіх саначках вязем ўсё дабро, створанае «залатымі рукамі», да Пані на двор. Всё такое бліскучае, лёгкае, прыгожае. Кожную хвіліну мы спыняліся і здзімалі снежны пыл з новых пасудзинак. Даніла кожную штучку спрабаваў рукамі на звон, у гэты момант ён выглядаў так пацешна, быццам хлапчук, якому падарылі доўгачаканую цацку, пра якую ён марыў ужо вельмі доўга.
Ён прыціскаў да грудзей сваё тварэнне і захапляўся:
— Якое моцнае вядро! Як камень, як жалеза: хоць ты гарматы на ім вазі! Вунь, бач, жонка, як я стану на гэтае вядро нагамі, і ліха яго не возьме.
Мяне ахапіла паніка, пасля яго слоў. Як жа можна! А калі зламаецца, што ж Пані скажам?! Зусім з розуму выжыў, ах!
Даніла паставіў на снег вядро і намерыўся наступіць на яго нагою.
— Што ты робіш? — крыкнула я.
— Я не баюся — стану,— бо моцнае! — заартачыўся Даніла.
Ды хіба ж так можна! Колькі я стаяла побач, пакуль Даніла майстраваў гэта адно вядро, колькі я поту сцерла з ілба, а колькі пылу і сажы праглынула і ўсё за дарма!?
— Няможна...— у роспачы застагнала я.
— А вось папрабую! — настойваў Даніла.
— Ты вар’ят! — крыкнула я ледзь не плача.
— Го-го-го! — зарагатаў Даніла.— Я ж гэта толькі пажартаваў. Ты думала, што сапраўды стану? Эх, баба дурненькая! Го-го-го!
І смяяўся ён шчыра, як дзіця. А мне так крыўдна стала, ды толькі облегчэнне было мацней маёй крыўды. Я маўчала і ўсё не магла прыйсці ў сябе ад перажытага страху. Усю астатнюю дарогу я маўчала, а Даніла ішоў шчаслівы, акрылены будучыняй.
Гэткім чынам мы дайшлі да двара Пані. Гледзячы ў гэты момант на Данілу, я бачыла, як блішчаць яго вочы ад нецярпення і мне самой неяк рабілася святлей і цяплей.
На дзядзінцы ля паніных пакояў пад самым ганкам мы спыніліся. Нечакана зляцелася плойма вераб'ёў і стала кружыць, як зачараваныя, над бялявымі пасудзінамі. Усё ніжэй і ніжэй і нешта гаварылі-шчабяталі паміж сабою на вясёлай, зычнай мове птушак. І не паспелі мы войкнуць, як верабей, хітрун і пераплётчык, апаганіў чыстыя белыя вёдра. Я і крыкнуць не магла ад шоку і нечаканасці, нібы скамянела. Малы шальмец так нахабна выкпіў чыстыя пачуцці нашы, што хацелася сцярэць яго ў пылок, калі б ён не ўзняўся на самую высокую вежу панскага палаца.
Доўга скрабаў Даніла цабэрак вострым сцызорыкам. Ціха да нас падышла эканомка і сказала аднесці ўсё на кухню. Вочы Данілы загарэліся і быццам бліснулі. Ах, вось і яно!
V
Як горка і брыдка было ў мяне на душы! Хутка мы сыходзілі з кухні. Пані нават не захацела зірнуць на выдатную працу майго Данілы! Грошы, што заплаціла Пані, не таргуючыся, я ціхенька падабрала з зямлі - Даніла выкінуў іх на ганак, выйшаўшы на двор.
Ішлі мы ў вёску ў цяжкім маўчанні, ні слова мне Даніла не сказаў. Я ўсё разумею, у мяне самой на душы хмурна і цяжка. Ішлі мы як з пахавання.
Калі вярнуліся мы дадому, Даніла паваліўся на кучу белых стружак ля свайго варштата. Я не ведала, як яго суцешыць. Слёзы, гарачыя і вялікія, капалі з маіх вачэй на падлогу... Пачуццё, быццам нейкая нітка абарвалася ў маёй душы, нітка, што звязвала мяне з маім мужам, а яго з усім светам. Раптам я адчула, як цяжка мне давядзецца, што нічога не будзе як раней.
Так і здарылася. Даніла больш не смяяўся, яго вочы патухлі, а інструменты саржавелі - не з'яўляўся ён у доме, увесь дзень ляжаў п'яны ў карчме пад сталом. Жыць я стала як удава, і гэта-то пры жывым мужы! І холад, і голад паспрабавала я, а слова няма каму мне сказаць пра беды сваі - ні сяброў у мяне, ні сям'і не засталося, нават дзяцей сваіх на руках не патрымала! Быў муж, а і яго не стала!
Прынеслі суседзі майго Данілу мёртвага з карчмы. Слоў у мяне не было, нават і сілы пакінулі мяне ад адчаю, толькі горкія слёзы каціліся з вачэй. Тады мне здалося, што няма ў сусвеце чалавека больш самотнага, чым я!
Калі людзі змайстравалі труну, грубую і нязграбную, і як у гэтую труну клалі Даніілу, успомніліся мне «залатыя рукі» нябожчыка. Як бы Даніла паглядзеў на гэты непрыгожую труну?
Маё сэрца прабраў вялікі жаль па дарагім чалавеку.
Знясілеўшы, я ўпала на калені, адчуваючы, як душа рвецца на часткі. І не ў сілах вытрымаць гэтую боль я закрычала, што ёсць сілы, аддаючыся свайму гору. Я крычала ўсе тыя словы, што так доўга захоўвала ў сваёй душы, усё тое, што не паспела сказаць, пакуль Даніла быў жывы.
Нікога ў мяне не засталося, і душа мая памерла!
Я думала, што я шчаслівая жонка. Ды хіба гэта шчасце: жыць ценем і памерці ў адзіноце? Як жа я цябе кахала Даніла, гатовая памерці і рушыць услед за табой, а любіў ці ты мяне, што нават дзеля мяне не паспрабаваў хоць бы жыць?