Во! Сем прытча

Анатоль Кудласевич
Во!Сем прытчаў
2. СУДДЗІ
Прыйшоў чалавек у маё жыццё і кажа: “Не суддзі!”Якое ты маеш права суддзіць”. Я адказаў, што вельмі люблю людзей, таму і суджу.
— Ты не паеш права судзіць! Хто даў табе такое права? Чаму ты мяне асудзіў, я што зрабіў табе калі-небудзь дрэнна?
— Судзяць іншых не толькі за крыўду. Судзяць таму, што баліць за людзей, спрабуюць дагрукацца да іх сумлення. Вось ты, напрыклад, судзіш мяне за тое, што я суджу іншых?
— Ты што думаеш, — пакрыўдзіўся чалавек, — думаеш ты лепшы за астатніх?
— Не. Я хачу, каб усім было добра. І буду судзіць! Я гавару ў вочы, сам я, можа горшы за ўсіх, але мне хочацца, каб вы рабіліся лепшымі за мяне.
— Я не хачу, каб ты мяне судзіў, і кропка! Я ж нікога не суджу?
— Што мне да гэтага. Судзі, калі ёсць за што. І я судзіць буду.
— Ды што з табой гаварыць, казёлы ты ўвогуле! Зайздросціш усім… Думаеш, што разумнейшы за ўсіх, мудак ты…
— Ды не.Ты не так разумееш суд, суд — гэта…
Але чалавек не даў мне дагаварыць, пачаў крычаць, перабіраючы самыя брыдкія эпітэты і, толькі пасля таго, як выплюхнуў на мяне са сваёй душы ўсё лайно, якое там назбіралася, ляснуў дзвярыма і пайшоў ад мяне.
Дзякуй Богу, я не раззлаваўся на яго і адразу ж дараваў яму. Але мне зрабілася яго шкада: у яго няма любові, а ён мяне асудзіў і адразу ж усе суды мае на сябе ўзваліў. Шкада, хто ж дапаможа яму, калі ён без любові ўзяўся судзіць.