МОЙ ДОМ - Беларусь

Анатоль Кудласевич
МОЙ ДОМ — Беларусь!
Мой дом — мая крэпасць, сям’я, — дружына. Уварваўся вораг, калі я быў у крэпасці адзін, я сам рысчыніў дзьверы… Скруцілі, звязалі… Пакрушылі ўражыны сцены, парушылі і панішчылі бастыёны, харухвы і знамёны парвалі,  і звялі гаспадара ў кайданах у палон. Вярнулася Дружына ў крэпасць, — няма Гаспадара, і невядома куды падзеўся. Падняла войска, збегся люд паспаліты і ўхапіўся ўзводзіць новыя сцены, рамантаваць байніцы, зброю збіраць, каб адбіцца ад чорнай навалы.
Вярнуўся праз колькі дзён Ваявода з палону. Кантрыбудыцыю налажылі. “Плаці!!!” — тваё войска разбіта, ты пацярпеў паразу. Збегся люд паспаліты, падняўся народ на абарону волі сваёй. І трох дзён не прайшло, як дзідамі і гарматамі ашчацінілася мая крэпасць. Зрыхтаваліся адбіваць новыя напады. Малодшы сын Андрэй і кажа: “Бацька, яны думалі запужаць нас! А мы зрабіліся ячшэ мацнейшымі”. “Так, сынку, хопіць нас ужо пужаць, мы ужо пужатыя:)), — падумалася так, але нічога не сказаў Сыну ў адказ, а проста парадаваўся, што ён усё разумее.
А кантрыбуцыю выплацім… А мо і не будзем плаціць, зрыхтуемся да апошняй пераможна сечы, і самі разбітага ворага абкладзём данінай. Бо за намі — уся Беларусь! Увесь беларускі НаРод, які падымаецца да Святла, і Праўды на нашай зямлі, які патрабуе павагі і справядлівасці, і які ніколі не будзе жыць пад прыгнётам і не пацерпіць ніякага рабства. А з Народам такім і Творца Сусветаў. Калі з намі Бог, то хто можа супрацьстаяць такой сіле і моцы? Беларусь Жыве! І будзе жыць вечна з Богам. Ужо з некаторымі сынамі і дочкамі Хрыстос загаварыў па-беларуску. А мова — гэта не душа народа, як гавораць некаторыя, мова — гэта Дух! І Беларусь яшчэ загаворыць на Мове, дадзенай народу Ўсявышнім і выявіць напоўніцу сваю непаўторную і найпрыгажэйшую душу, бо Продкі, целы якіх ляжаць у зямлі, а Дух глядзіць з нябесных Стажараў у душу кожнага жывога беларуса, глядзіць і патрабуе: “Не сагніся! Мы ні перад кім не скараліся, мы выстаялі! І ты стой у Божай Праўдзе, бо ты пакуль яшчэ на Зямлі, якая корміць цябе і ўякой наш прах спачывае, бо Антыхрыст гатовы планету раскрышыць на кавалкі, і дзе мы тады знойдзем апірышча ў нябеснай твердзі, калі навокал пусты, халодны і бязмежны Космас. Прыйшоў твой Час, Беларус, ратаваць Зямлю-Карміцельку. Уастань, Народзе, абудзіся ад спячкі і будзьце ўсе, як Адзін і не аддайце на паруганне і ганьбу Прастолы Бацькоў сваіх.
Верым і можам! Перамога блізка, як выбліск Маланкі.
04.10.2021 г. 12.00