Цi варта рабiць 17 верасня святам?

Алексей Браницкий
Ці варта рабіць 17 верасня святам?

Ничего, что немцы в Польше, -
Но сильна страна:
Через месяц - и не больше -
Кончится война.
Рио-рита, рио-рита -
Вертится фокстрот.
На площадке танцевальной
Сорок первый год.
(Г. Шпаликов)

Зараз у кіраўніцтва РБ новая ідэя - зрабіць 17 верасня святам і "Днём народнага адзінства" - у гонар таго, што 17 верасня 1939 да СССР была далучана Заходняя Беларусь. Падзея, вядома, гістарычная, але яна, як заўжды зараз, суправаджаецца балабаснямі пра "гістарычную справядлівасць" і іншай палымянай псеўдапатрыётыкай. Але, калі капнУць глыбей і ўспомніць, пры якіх абставінах Савецкаму Саюзу была перададзена Заходняя Беларусь, Галічына і некаторыя іншыя заходнія тэрыторыі, раней уваходзіўшыя ў склад Расійскай імперыі, робіцца зразумела, што, хаця падзея і гістарычная,святам яе рабіць не варта, бо гэтая перадача тэрыторыі напрамую звязана з пачаткам Другой Сусветнай вайны, фашысцкай акупацыяй Польшчы і імем Адольфа Гітлера, якога І.В.Сталін у той час, па некаторых дадзеных, называў сваім сябрам і вялікім правадыром нямецкага народу.
Сумесны парад Чырвонай і нямецкай арміі ў Бярэсці. Вось з такімі нязручнымі і досыць ганебнымі падзеямі звязана гэтая дата.
А "народнае адзінства" - супраць кога, за кога? За дужкі вынесена ўся апазіцыя і неўпісаўшаяся частка таго самага народу, у тым ліку моладзі. Пакінуты толькі лаяльныя. Яны і святкуюць сярод сабе сваё"народнае адзінства".
Новая версія гісторыі, якая адрозніваецца ад версіі 1988-1995. Як захочаш - так і было!
Дарэчы, была частка паэмы Сяргея Міхалкова пра дзядзю Сцёпу - як ён у 1939 годзе у складзе Чырвонай Арміі змагаўся з польскімі панамі і нават быў паранены, але потым гістарычны вецер падзьмуў у іншы бок, гэтая частка аказалася нязручнай, і яе больш не друкавалі. А пра дзядзю Сцёпу былі напісаны іншыя гісторыі, каб загладзіць і замаскіраваць канфуз.
Наступают наши части,
Отступает польский пан.
Мы несем с собою счастье
Для рабочих и крестьян.
"Парад вермахта перед частями РККА в Бресте (в немецком оригинале советско-германского плана передачи города — «Vorbeimarsch») — прохождение торжественным маршем по центральной улице города Брест (Брест-Литовск) подразделений XIX моторизованного корпуса вермахта (командир корпуса — генерал танковых войск Гейнц Гудериан), за которым наблюдали в качестве зрителей экипажи 29-й отдельной танковой бригады РККА (командир — комбриг Семён Кривошеин), состоявшееся 22 сентября 1939 года, во время официальной процедуры передачи советской стороне города Брест и Брестской крепости, захваченных немецкими войсками в ходе вторжения в Польшу."
"Абарона Гродна 1939 — ваенныя дзеянні паміж польскімі ўзброенымі фарміраваннямі і савецкімі войскамі на тэрыторыі горада Гродна 20-21 верасня 1939 падчас паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. 21 верасня горад быў цалкам узяты пад кантроль савецкімі войскамі. У горад з паўднёвага напрамку ўвайшлі савецкія часці, абарона была прарвана. 22 верасня апошнія абаронцы пакінулі горад, кантроль над якім перайшоў да савецкіх войск. (...)
Пераможцы на месцы расстралялі каля 300 палонных абаронцаў Гродна. У занятым горадзе адбыўся супольны савецка-германскі парад, які з савецкага боку прымаў генерал В. Чуйкоў.
Савецкія войскі страцілі ў выніку баёў за горад 53 чалавекі забітымі, 191 раненымі, 19 танкаў, 3 аўтамашыны." (матэрыялы з Вікіпедыі)