З унукамi

Татьяна Цыркунова
Гарэзаю, свавольніцай дзяўчынка
Спявае, скача, нібы жэўжык...
У лесе – вузкая сцяжынка,
Па ёй бяжыць маленькі вожык.

У лесе мы з маёй унучкай,
А наваколле зіхаціць,
Нам падарожжа стала звычкай,
Бо ў небе сонейка гарыць.

Наперадзе ідзе ўнучак,
Ён, нібыта, ужо дарослы,
Пазбавіўся дзіцячых звычак,
Але ж яго якія вёсны?

Яшчэ падлетак, толькi хлопчык,
Але ўжо наш ён абаронца!
За мною скача ўнучка-жэўжык,
І радасна смяецца сонца.