Куды паскардзiцца

Анатоль Кудласевич
КУДЫ ПАСКАРДЗІЦЦА?
Фейсбук увесь час падсоўвае мне фотаздымкі Лукашэнкі, Гундзяева (іншы раз і Ніка Сафронава) і піша, што "на гэтых фотаздымках можаце быць вы" -- куды мне паскардзіцца, што маю арыгінальную і прыгожую фотамоду параўноваўюць з такімі нікчэмнымі вычварэнцамі? Можа ў суд падаць на Фесбук і адсудзіць колькі мільёнаў даляраў, бо ў мяне такія параўданні выклікаюць сапраўдныя маральныя пакуты, мне што вуха, як Ван Гон абрэзаць, ці нос сплюшчыць? Давайце лепш Лукашэнку вусы збрыем, а Гундзяеву бараду. Адно радуе ў такіх параўнаннях, што калі адпускаю бараду, то іншы раз і з Хрыстом фесбук мяне раўняе і пытаецца, "на гэтым фотаздымку можаце вы" - тут смела магу адказаць, ТАК, Я... БО Я - СЫН БОЖЫ, а тыя ўсе ранейшыя параўнанні, - дзеці сатаны.
Падкажыце, юрысты, што рабіць у такой сітуацыі? Падаць у суд на праграму апзанавання, ці на сам Фесбук, на Цукерберга? Давайце зробім разам справу, адсудзім у Цукерберга пару мільярадаў для перабудовы сінявокай "Краіны для жыцця"?
А што слабо такое пракруціць? Я магу заяву напісаць, калі падкажаце куды, і факты прадаставіць. Бо іх скапілася ўжо каля сотні, а для юрыспрудэнцыі - гэта галоўны існтрумент доказу.
Жыве Беларусь!