Журба

Савицкая Пищурина Татьяна
Журба
У паветры нібы тальк,
Змывае нешта дождж,
Працяг жыцця працяглы знак-
Сьцябло ўздымае хвошч.
І дзесьці ўскрыкне мклівы птах,
І рэхам гулкім крок,
Раптоўна нераптоўны шлях,
Журбы маўклівы зрок.
Мяне той дзень заспеў з зарой,
Стаючы на ўсход,
Хрыста- на крыжы і крывей,
На крыжы і крывей…
Журба
У паветры нібы тальк,
Вось колькі звычных жмень?
Страсная пятніца з бадзяг
Усе тлее кожны дзень…….30.04.2021.