Дача Эмилии

Оксана Ёркина
                Славянские языки похожи,
                похожи ли мы?!

                Летішча Эміліі

Я пакуль не разумею  дому, які здымаю як дачу. Вось зранку папера з накідам маленькага сюжэціка зляцела са стала і папала ў вядро з вадой. Я стаяла і чытала вадзяністыя літары, а яны знікалі на вачах. Сюжэцік пра катоў ў садзе.
 Яны прыходзяць да мяне. Кожны раз так садзяцца, раскладаюцца, як камяні на траве. Гэтае відовішча катоў на траве такі малюначак-дыванок, зялёны з чорнымі і рыжымі вузельчыкамі. На ім галоўны-Баніфацый, “Нарвескі лясны”,з нетутэйшым поглядам. А яны сядзяць маўкліва і мяўкаюць знясілена. Яны прыходзяць да ўсіх, хто заяджае на летнік, быццам просяць: а мо вітаміны ёсць ці проста маленькі кавалачак ежы? І мы тады  зноў будзем мяўкаць і так хадзіць на мягкіх лапах, каб поўсць аж пералівалась, хай жанчыны капіруюць!
Зіма ў іх была на печы старой Эміліі, такой старой, што і суседзі ня ўпэўнены, ці простая жанчына яна, а мо вядзьмарка няўміручая з чорным сабакам і дамком з дзвума дзесяткамі котак? Чорны сабака заўсёды на развітанне мармытаў “Гау ці чао!”- як быццам казаў “пакуль!” Сабака і не памятае, а я ж суседскую плётку перакажу. Яна, з невядомым  мне пачуццём ахвоты суседскай баўбатні на свае вочы бачыла нешта.   Да й  скацінке дастаўся кавалак, не, цэлы батон каўбасы. Эмілія прымала ў сябе сваю сяброўку,і уладальніцу звычаёвай крамы на пасёлцы, і кажуць, ўсю ночку святло гарэла, і музыка! І хоць ім з сяброўкай на дзвюх сто пядзесят гадоў, гулялі як апошні раз і прагулялі ўсё выручку з крамы і яшчэ троху, жыццё абмеркавалі,  вынікі, небачныя для людзей, што і дзе будзе,і чаму Булгакаў ўсё пра катоў ведаў, а мы-не?І Чэхаўскія   таксы  Бром Ісаевіч і Іна Марковна натхнялі цаніць жывое ў доме.  І пра катоў паплакалі, бо жальба на гэтае ніяк не пакідае, і ніколі ўжо не вырашыцца. Заўсёды ж на дачах, летніках дзівакі і дзівачкі жывуць круглы год. А дзе не так, скажыце людзі?
А яны, каты  кінутыя распладзіліся пасля лета, калі гарадзкія, наезжыя на прыгожых машынах імчацца прэч шукаць нешта прыгажэйшае, чым восень і маленькі дамок!
“Мі-мі-мі”, коцік!
Я скончыла галасіць ўнутры. Бывай эпоха! Вітаю цябе новае, адзінокае жыццё без самых адданых сяброў- катоў і сабак!