У лістападзе 2020 года пабачыла свет цікавая кніга казак для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту пра жыццё птушак. Яе надрукавала выдавецтва Беларусь. Вясёлыя займальныя малюнкі птушак, герояў казак, зрабіла вядомая мастачка Анастасія Балыш.
У кнізе "Хто Сароку напалохаў?" сабраны вясёлыя і пазнавальныя казкі пра жыццё птушак на нашай Зямлі. Аўтар уводзіць чытача ў насычаны цікавымі падзеямі свет птушак, вучыць лепш разумець іх патрэбы і прапануе стаць сапраўдным сябрам і абаронцам нашых маленькіх крылатых суседзяў.
Пералік казак у кнізе наступны:
Сініца і Верабей
Вясна ў гарадскім парку
Непаслухмяныя Галчаняты
Гарадскія птушкі
Хатка для сініц
Стрыжы
Прыгоды гарадскога вераб'я
Шпак у паўночным горадзе
Каго лечыць Дзяцел?
Вушатыя Савяняты
Хто Сароку напалохаў?
Разумны Попаўзень
Браты-жаваранкі і Салавей
Сям'я лебедзяў
Вясновы танец жураўлёў
Два гнязда
Крыўдлівая Сойка
Блакітніца, Таполя і Ліхтар
Гогаль і Гагаляты
Чубаты Жаваранак
Гняздо Ластаўкі
Галодныя Перапеляняты
Цеплалюбівая Калібры
Горныя пералёты птушыных чарод
Дарагія сябры! Шукайце цікавую кнігу для дзяцей у кнігарнях Беларусі і інтэрнэт-крамах. Кошт каля 15 рублёў, старонак 160.
Купіць у Белкніга за 15.52 руб
Купіць у OZ.by
https://biblio.by/hto-saroku-napaloha.html
відэа кнігі: https://www.youtube.com/watch?v=_JQzgA-_3Go
Ссылка на мой сайт http://domarenok-t.narod.ru/stories/01/1642.html