Зорка

Има Иро
Пераклад (недакладны) на беларускую мову тэксту песні з альбому "Алілуйя" групы "Ордэн Славы", што законам не забаронена.
Супадзенне з маёй спробай падтрымаць маральна сям'ю кандыдатаў у прэзідэнты рэспублікі Беларусь 2020 года (на фота) такім чынам прашу лічыць выпадковым і ненаўмысным.

Як знічкі з нябёсаў спадаюць,
Тады я ўзнімаю сваю галаву.
І прашу майго айца нябеснага,
Каб адаслаў мне Зорку!
Тады адчыняюцца нябёсы
І сапраўды, дасылаюць мне зорку.
І ўся нячыстая сіла
Распушчаецца ў чысціні паветра.

Яна з Райскага сузор’я.
Яна абдымае зямлю,
І ўсе пакуты сусвету сціхаюць і адступаюць.

Мая Зорка недасяжная,
Яна Зорка з небасхілу.
Мая Зорка прыхільная,
Добразычлівая.
Яна Зорка з небасхілу.

Яна складаецца са святла, паветра й вады.
Яе імя дадзена рэкам,
Гарам,
Марам
І далінам.

Яна струменіць агонь,
Яна абуджае радасць.
І тыя, хто йдзе за ёю,
Ані страху не ведаюць,
Ані болю.

Калі напірае вораг,
Калі цмок вывяргае полымя,
Калі падаюць сцягі,
І стрэлы ўпарта ляцяць,
Тады з’яўляецца мая Зорка,
Падымае сцяг, што ўпаў,
Абдымае зямлю рукамі,
І дорыць мне пераможную моц!

Яна – Афрадыта марская.
Яна – Алена Прыўкрасная.
Яна – Венера Мілосская.
Яна – жывая Джаконда.
Яна – Мара Кватрачэнта.
Яна – Арлеанская дзева.
На ёй баявыя даспехі.

Правай! Левай!
І голавы рухаюць з плячэй, і разбураецца варожае цела.
І паражае бязлітасны меч!
І рэжа зямлю кінжал сваім бязлітасным джалам!

Мая Зорка недасяжная,
Яна Зорка з небасхілу.
Мая Зорка прыхільная,
Добразычлівая.
Яна Зорка з небасхілу.