Нам салютуюць

Анатоль Кудласевич
НАМ САЛЮТУЮЦЬ
Надаўна ў Мінскім гарадскім судзе, калі я спрабаваў зачытаць у сваю абарону "тлумачэнне" суддзя Хаткевіч некалькі разоў перабіваў мяне, гаворачы, што "гэта да справы не адносіцца, давайце па сутнасці, і тым болей, калі я пачаў у сваёй "абароне" цытаваць і зачытваць вершы, я адказаў яму, што "як паэт, я іншы раз вершам магу сказаць значна болей, чым я скажу прозаю. І гэта ёсць праўда.
Помніцца гадоў тры таму, я пісаў вельмі доўгі пост на адным дыханні, у найвышэйшай напрузе магчымай барацьбы, супрацьстаяння, я нешта там аспрэчваў перад некім, я напісаўшы вельмі доўгі пост, пставіў кропку, выдыхнуў і адправіў у фейсбучную стужку праз "энтэр", выдыхнуў сам, усё! Пост паляцеў у стужку. і ў той жа момант на вуліцы пачуліся грымоты феейрверка, быццам вышэйшыя сілы салютавілі таму посту, быццам яны паказвалі, што падтрымліуваюць мяне і пагаджаюцца з усім, што я напісаў.
Вось цяпер адбылося нешта падобнае.
Прачытаў Вераніцы верш "Жыць трэба роем", Вераніцы верш спадабаўся, бо раней не чытаў ёй. Выйшлі разам на лоджыю, і распавёў ёй, што сказаў суддзі Хаткевічу, што вершам магу сказаць болей чым прозаю і звычайнай прамовай. Толькі сказаў гэта, як зноў салют! І я паказаў пальцам, -- бачыш зноў салютуюць. Бо гэта праўда. А Вераніка: "Падумаеш, у некага дзень нараджэння"
Так. У некага... Але ж у нас свая гаворка была. І чаму яно так супала. Мне салютуюць. Нам падказваюць. Ну, і Слава Богу.